У Быхаве загадчыца аптэкі праз махінацыі з лекамі прысвоіла амаль 100 тысяч рублёў
У Быхаве загадчыца аптэкі трапіла пад крымінальны пераслед за прысваенне грошай праз махінацыі з рэцэптамі і продажам лекаў. Паводле інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці, у суд перададзена справа аб крадзяжы ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Згодна з матэрыяламі справы, са студзеня 2020 года па снежань 2024‑га жанчына, будучы службовай асобай, сістэматычна хавала продаж лекаў за наяўныя. Яна не выбівала пакупнікам касавыя чэкі, а ў базу ўносіла хлуслівыя звесткі, нібыта прэпараты выдаюцца бясплатна па рэцэптах.
На падставе гэтых фальшывых даных Быхаўская раённая бальніца пералічвала грошы з раённага бюджэту на рахунак «Магілёўскага РУП «Фармацыя» нібыта для пакрыцця льготных рэцэптаў. Такім чынам бюджэту была нанесена шкода больш як на 95,7 тысячы рублёў.
Частку сумы фігурантка ўжо вярнула.
Каментары