Свет66

Пастаўкі зброі Украіне падтрымліваюць 64% амерыканцаў, а за ўдзел у НАТА — 68%

Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ў ЗША, абяцаючы скончыць вайну ва Украіне за адзін дзень, прычым нават да ўступлення на пасаду. Прайшло больш за год, за які Трамп і ягоная адміністрацыя паспелі спыніць пастаўкі зброі Украіне (замяніўшы іх продажамі) і распрацаваць мірнае пагадненне на аснове прынцыпаў, сфармуляваных Крамлём. За гэты ж час колькасць амерыканцаў, якія падтрымліваюць пастаўкі зброі Украіне, вырасла да 64%, паказала агульнанацыянальнае апытанне па пытаннях абароны, праведзенае Прэзідэнцкім фондам і Інстытутам Рональда Рэйгана, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Гэты паказчык падтрымкі ўзрос з 55% у 2023 годзе і 57% у лістападзе 2024 года. Колькасць тых, хто супраць, скарацілася да 26%.

Большасць амерыканцаў таксама падтрымлівае актыўную ролю ЗША ў свеце: 64% лічаць, што Вашынгтону трэба больш удзельнічаць у міжнародных справах і быць лідарам, супраць 33% тых, якія выступаюць за скарачэнне ўдзелу краіны.

Падтрымка НАТА сярод амерыканцаў таксама дасягнула рэкорду — 68%. Пры гэтым станоўча арганізацыйную дзейнасць ацэньваюць усе палітычныя групы: дэмакраты — 80%, рэспубліканцы і незалежныя — па 60%. У той жа час нядаўна апублікаваная новая нацыянальная стратэгія бяспекі ЗША прадугледжвае адмову ад пашырэння НАТА і скарачэнне ўдзелу ў яго дзейнасці.

Большасць амерыканцаў ацэньваюць Расію як ворага: 79% лічаць яе ворагам, толькі 17% — саюзнікам. Нават сярод MAGA-рэспубліканцаў суадносіны складаюць 74% супраць 21%. На працягу вайны ў Украіне гэтыя паказчыкі змяніліся нязначна: колькасць тых, хто за ворага, скарацілася з 82% у лістападзе 2022 года да 80% годам пазней, а тых, хто за саюзніка, было 14% у 2024 годзе.

Каментары6

  • ЦІСНІ ЗША , ЦІСНІ Мацней !
    12.12.2025
    ЦІСНІ ЗША , ЦІСНІ Мацней ! нафтa УРАЛС сёння згодна БЛУМБЕРГ $36 . Маскоўская імперыя можа выканаць свой бюджэт толькі пры $42,4. Нафтавыя тарыфы Трампа і нашы санкцыі прывядуць да поўнай дэзынтэграцыі пуцінскай ваеннай эканомікі (як у 1917 і 1991 гадах) даўно кажу маім неверагодным сябрам , размаўляйце на кухні роднай мовай, так ці інакш прыйдзецца , іншага шляху няма дзеля РБ....
  • А Трампу - ВСЁ РАВНО !!!
    12.12.2025
    А Трампу - ВСЁ РАВНО !!!!
  • Яша с Молдаванки
    13.12.2025
    Если то правда,то не всё потеряно.
    Прямо сейчас Шахеды гатят по Одессе…лютый борщ.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць