Аўто33

У ЗША пачалі збіраць першыя лятаючыя аўтамабілі

Гэта першы ў свеце электрамабіль, які можа і легальна перасоўвацца па звычайных дарогах, і вертыкальна ўзлятаць у паветра.

Лятаючы аўтамабіль Model A Ultralight падчас выпрабаванняў. Фота: інфармацыйныя матэрыялы / alef.aero

Як паведамляе Daily Mail, амерыканская кампанія Alef Aeronautics абвясціла пра пачатак вытворчасці свайго футурыстычнага праекта — Model A Ultralight. Зборка машын пачалася строга па графіку на заводзе кампаніі ў Сан-Матэа (Каліфорнія, ЗША).

Кампанія адзначае, што выраб кожнага аўто будзе здзяйсняцца ўручную і зойме некалькі месяцаў. Першыя экзэмпляры будуць перададзеныя толькі невялікай групе кліентаў для тэставання тэхналогіі ў рэальных умовах.

Уладальнікі павінны будуць прайсці навучанне (кампанія сцвярджае, што навучыцца кіраваць аўто можна за 15 хвілін) і выконваць строгія патрабаванні бяспекі. Атрыманы досвед дапаможа Alef Aeronautics наладзіць працэсы перад запускам масавай аўтаматызаванай вытворчасці.

У адрозненне ад аэратаксі, якім патрэбныя спецыяльныя пляцоўкі, распрацоўка Alef Aeronautics — гэта сапраўдны «лятаючы аўтамабіль», які можа і ездзіць па звычайных дарогах, і вертыкальна ўзлятаць у паветра.

Па зямлі ён едзе як звычайны электракар дзякуючы чатыром кампактным рухавікам у кожным коле. Кабіна кіроўцы-пілота акружаная схаванымі пад сеткаватым кузавам прапелерамі, якія забяспечваюць цягу для вертыкальнага ўзлёту і палёту з хуткасцю да 177 кіламетраў у гадзіну.

Фота: інфармацыйныя матэрыялы / alef.aero

Кузаў з вугляроднага валакна памерам прыкладна пяць на два метры дазваляе паветру праходзіць праз аўтамабіль, адначасова надзейна закрываючы лопасці, якія круцяцца.

Машына разлічаная на двух чалавек. Далёкасць ходу па зямлі складае каля 320 км, а ў паветры — да 177 км.

Як паведамляецца, мадэль Model A Ultralight, якая цяпер пайшла ў вытворчасць — палегчаная версія прататыпа Model A. Каб атрымаць дазвол на эксплуатацыю і застацца ў катэгорыі «звышлёгкіх» (вага ўсяго 385 кг), інжынерам давялося пайсці на кампрамісы.

Юрыдычна машына класіфікуецца як «нізкахуткасны транспартны сродак» (па аналогіі з гольф-карамі). Гэта значыць, што на дарогах агульнага карыстання яе хуткасць праграмна абмежаваная да 40 км/г, хаця тэхнічна яна здольная ехаць хутчэй. Аднак у паветры гэтыя абмежаванні не дзейнічаюць.

Фота: інфармацыйныя матэрыялы / alef.aero

Шлях да канвеера заняў амаль дзесяць гадоў. Распрацоўка пачалася ў 2015 годзе, а першы прататып паказалі ў 2017-м. Праект прыцягнуў увагу вядомага інвестара Ціма Дрэйпера (які раней падтрымаў Tesla і SpaceX), чый фонд уклаў у стартап 3 мільёны даляраў.

У 2023 годзе Model A атрымала спецыяльны сертыфікат лётнай прыдатнасці ад Федэральнага ўпраўлення цывільнай авіяцыі ЗША (FAA).

На сёння кампанія сабрала ўжо 3 500 папярэдніх замоў на агульную суму каля 1 мільярда даляраў. Вытворца спадзяецца, што ў будучыні, калі вытворчасць стане масавай, кошт лятаючага аўтамабіля знізіцца і наблізіцца да цаны звычайнага аўто (прыкладна 35 000 даляраў), што зробіць мару пра палёты даступнай для кожнага.

Каментары3

  • умка
    18.12.2025
    "Першыя экзэмпляры будуць перададзеныя толькі невялікай групе кліентаў для тэставання тэхналогіі ў рэальных умовах."
    лукашэнку таксама?
  • Толік
    19.12.2025
    Сколько кварталов вокруг она разбудит когда ночью решишь на такой взлететь?
    Видел кто нибудь замеры по шуму? Конкорд покажется легкой музыкой)
  • Снежань
    19.12.2025
    А што будзе, калі рухавік у паветры заглохне?

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць