Эканоміка

Місія МВФ пачала працу ў Мінску

Падчас перамоў з уладамі будуць закрануты пытанні сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, грашова‑крэдытнай і падатковай палітыкі

У Мінску 12 мая пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі, падчас перамоў з уладамі будуць закрануты пытанні сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, грашова‑крэдытнай і падатковай палітыкі. Будзе перагледжаны макраэканамічны прагноз для Беларусі, абмеркаваны рэжым валютнага курсу.

Акрамя гэтага, у межах працы місіі, якая завершыцца 25 мая, плануецца разгляд перспектыў і форм далейшага супрацоўніцтва Беларусі з МВФ.

Раней прадстаўнікі беларускіх улад заяўлялі пра магчымасць абмеркавання новай крэдытнай праграмы. Аднак у інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр 4 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што

Беларусь не будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытавання на фоне ажыўлення эканомікі, але разлічвае на кансультацыі спецыялістаў фонду па эканамічнай палітыцы.

«Цяпер мы ў МВФ крэдытаў не просім. МВФ, Сусветны банк заявілі, што Беларусь прайшла стадыю рэцэсіі. Праблем сёння няма ў нас з бюджэтам. Таму мы ў МВФ не запытваем дадатковых крэдытаў», — сказаў прэзідэнт.

«Мы будзем з імі супрацоўнічаць, але гэта супрацоўніцтва перайшло ў разрад кансультатыўных паслуг», — дадаў ён.

У канцы сакавіка Беларусь атрымала апошні транш крэдыту МВФ на 670 млн. даляраў у межах праграмы крэдытавання stand‑by у 3,5 млрд. даляраў, зацверджанай у канцы 2008 года.

«Мы вельмі ўдзячныя МВФ і іншым фінансавым інстытутам за іх падтрымку ў гэты няпросты час для нашай эканомікі. Мы пра гэта будзем памятаць заўсёды», — сказаў Лукашэнка ў інтэрв’ю Рэйтэр.

Як раней паведамлялася, у лісце пра намеры ў эканамічнай палітыцы, які прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі і кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч накіравалі 15 сакавіка кіраўніцтву МВФ, расходы бюджэту Беларусі, звязаныя з шокам змены цэн на нафту, што імпартуецца з Расіі, ацэньваліся амаль у 2 млрд. даляраў ЗША.

«У кантэксце падрыхтоўкі новага пяцігадовага плана мы фармулюем парадак дня структурных рэформ на перыяд, які выходзіць за межы праграмы. У найбліжэйшыя некалькі гадоў структурныя рэформы будуць сканцэнтраваны на ўмацаванні інстытуцыйных асноў макраэканамічнай стабільнасці, што дазволіць рынкавым механізмам адыграць значную ролю ў размеркаванні рэсурсаў і стымуляваць развіццё прыватнага сектара за кошт спынення рэгулявання і прыватызацыі. Мы будзем цесна супрацоўнічаць з МВФ, Сусветным банкам і іншымі міжнароднымі арганізацыямі ў пытанні паслядоўнасці і хуткасці рэалізацыі структурных рэформаў», — адзначалася ў лісце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага8

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара2

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

Латушка, Курэйчык, Пракопчык, Краўцоў. Поўны спіс тых, хто трапіў у Каардынацыйную раду49

Вынесены прысуд маладой маці, якая скалечыла сваё дзіця4

У Польшчы змянілі падыход да выдачы ўцякацтва для адной групы беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага8

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць