Свет33

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам

У Тбілісі прайшоў з'езд моладзевага крыла партыі «Грузінская мара». Адной з галоўных падзей з'езду стала з'яўленне 20‑гадовага Цотнэ Іванішвілі — сына шэрага кардынала Грузіі. 

На фотаздымках прэм'ер-міністр Грузіі, мэр Тбілісі, і кіраўнік моладзевага крыла «Грузінскай мары» аказваюць яму розныя знакі ўвагі, нягледзячы на тое, што Цотнэ Іванішвілі не займае ніякай пасады ў партыі, піша тэлеграм-канал «Javakhadze! | Джавахадзе!»

Малодшы сын алігарха Іванішвілі суправаджае бацьку і ўдзельнічае практычна ва ўсіх палітычных мерапрыемствах партыі бацькі.

«Відавочна, менавіта малодшага сына Бідзіна Іванішвілі разглядае ў якасці свайго пераемніка», — піша канал.

Цотнэ — малодшы сын грузінскага мільярдэра і заснавальніка партыі «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі. Як і ягоны старэйшы брат, рэпер Бера Іванішвілі, Цотнэ мае рэдкую генетычную асаблівасць — альбінізм. Гэта зрабіла абодвух братоў медыйнымі асобамі, якіх бацька часта выкарыстоўвае для стварэння вобраза ідэальнай і незвычайнай сям'і.

Апазіцыя крытыкуе «Грузінскую мару» і самога Іванішвілі за рэпрэсіўныя ініцыятывы, якія цалкам супадаюць з расійскай мадэллю рэгулявання грамадскай дзейнасці.

Каментары3

  • Иосиф
    13.01.2026
    White power
  • Барадзед
    13.01.2026
    Иосиф, грузинские альбиносы.
  • Юзік
    14.01.2026
    Наш Нікалаша прыгажэйшы!
    Упэнены, што Коля можа без аніякіх сумневаў выйсці сцпраць іх на конкурсе прыгажосці і пермагачы!

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага7

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць