Грамадства11

У Мінску абмяркуюць становішча латышоў у Беларусі і беларусаў у Латвіі

У межах візіту латвійскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларусь 17 мая адбудзецца сустрэча ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі са старшынёй камісіі па міжнародных справах сейма Латвіі Андрысам Берзіньшам. Удзел таксама возьме кіраўнік латвійскага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі Майра Мора.

Як паведаміла прэс‑служба апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, на сустрэчы будуць абмеркаваны пытанні, што тычацца становішча латвійскай нацыянальнай супольнасці на тэрыторыі Беларусі і беларусаў у Латвіі, развіцця ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў дзвюх краін у гэтай сферы, а таксама аказання падтрымкі суайчыннікам з боку ведамстваў.

У Беларусі жыве прыкладна дзве тысячы латышоў. Створана грамадскае аб’яднанне »Саюз латышоў Віцебскай вобласці «Даўгава». Пры аб’яднанні дзейнічае школа выхаднога дня, дзе вывучаюць нацыянальную мову, гісторыю і культуру Латвіі. У Латвіі жыве прыблізна 90 тысяч беларускіх суайчыннікаў. Створаны Саюз грамадскіх аб’яднанняў беларусаў Латвіі, які аб’ядноўвае 12 рэгіянальных арганізацый беларусаў. Пры большасці беларускіх арганізацый створаны творчыя калектывы. Дзейнічае Рыжская асноўная беларуская школа. Дзейнасць арганізацыі асвятляецца на старонках газеты беларусаў Латвіі «Прамень».

Творчыя нацыянальныя калектывы Латвіі і беларускіх суайчыннікаў Латвіі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі і гасцямі розных фестываляў і святаў у Беларусі, у тым ліку Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне, міжнароднага фестывалю »Славянскі базар у Віцебску», міжнароднага рэгіянальнага фестывалю »Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» ў Віцебскай вобласці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў і сеў у турму1

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць