У ноч з 15 на 16 студзеня на станцыі Клічаў у Магілёўскай вобласці была зафіксаваная анамальна нізкая тэмпература. Слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 27,8 градуса.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Як паведамілі ў Белгідрамеце, папярэдні рэкорд быў усталяваны яшчэ ў 1987 годзе. Тады тэмпература паветра апусцілася да мінус 26,9 градуса.
Здавалася б, розніца ўсяго 0,9°C, але яна выразна дэманструе моц цяперашніх зімовых халадоў, патлумачылі ў Белгідрамеце.
Сіноптыкі таксама ўдакладнілі, што такое марознае надвор’е захаваецца як мінімум у найбліжэйшыя пяць сутак. Беларусам не варта ў гэтыя дні чакаць ападкаў, аднак да хрышчэнскіх маразоў трэба быць гатовымі.
Каментары