Усяго патроху22

У суботу — Мікола Вясновы

Ад Мiколы заставалася 12 халодных ранiшнiкаў.

Веснавы Мiкола надвор’е становiць. Паўсюдна ў гэты дзень, каб пазбегнуць бедаў i нястачаў на працягу года, трэба было наладзiць святочны абед у гонар Мiкалая i накармiць бедных, юродзiвых, бадзяг.

«Як не накормiш у Мiколiн дзень галоднага, дык сам увесь год галодны будзеш».

Потым стол накрывалi для сям’i. Лiчылася, што ў гэты дзень садзiцца за стол трэба не менш за чатыры разы.

З гэтага дня паўсюдна распачынаўся пасеў яравых. Лiчылася, што маразоў, якiя могуць нашкодзiць пасевам, больш не будзе.

Да гэтага дня неабходна было пасадзiць бульбу, пасеяць лён, гарох, проса.

На Мiколавым тыднi паўсюдна пачынаюць саджаць агуркi: «Калi надвор’е спрыяе, то ў добрай гаспадынi на Купалле будуць свежыя агуркi».

Мiкола вясновы — свята конюхаў. Паўсюдна ён лiчыўся ахоўнiкам коней,

таму ў гэты дзень абавязкова служылi набажэнства, каб святы Мiкола захаваў коней ад ваўкоў, мядзведзяў, рабаўнiкоў i дрэнных людзей, дараваў здароўе. На святога Мiколу пастухi абыходзiлi хаты, i ў кожнай iх чакаў пачастунак.

На Мiколу выганялi коней на поле, на начны падножны корм: «Мiкола вясновы коней накормiць, Мiкола восеньскi на двор загонiць».

Звычайна ў гэты дзень пачыналi стрыгчы авечак. Хто спознiцца нават на дзень, можа застацца без поўсцi, таму што ў гэты час авечкi пачынаюць лiняць. Авечка магла пайсцi на поле з поўсцю, а вярнуцца без яе.

У народзе iснавала строгая забарона купацца да вясновага Мiколы.

Сярод маракоў iснавала правiла падчас буры выносiць цудатворны абраз Мiколы на палубу i малiцца аб выратаваннi.

Халастыя юнакi ўсю ноч на Мiколу павiнны былi правесцi за гульнямi.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць