Свет11

У Брытаніі ліс сеў на карабель і адплыў у Амерыку

Пакуль невядома, якім чынам і навошта ліс прабраўся на борт, калі судна стаяла ў англійскім порце.

Той самы ліс

Руды ліс, які таемна пракраўся на грузавое судна ля ўзбярэжжа Саўтгемптана ў Брытаніі, паспяхова пераадолеў тысячы міль праз Атлантычны акіян і цяпер знаходзіцца пад наглядам супрацоўнікаў заапарка Бронкса ў Нью-Ёрку, піша Бі-бі-сі.

Амерыканскія інспектары выявілі ліса ў грузавым адсеку ў порце Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, пасля чаго 19 лютага перадалі яго ў заапарк Бронкса.

«Як толькі ветэрынарная каманда вызначыць, што ліс здаровы, заапарк сумесна з экспертамі па дзікай прыродзе знойдзе падыходны доўгатэрміновы дом для жывёлы», — гаворыцца ў заяве заапарка.

Ветэрынары ўдакладняюць, што жывёла аказалася двухгадовым самцом вагой каля 5 кг.

Пакуль невядома, якім чынам і навошта ліс прабраўся на борт, калі судна стаяла ў англійскім порце.

«У порце Саўтгемптана мы працуем з усім — ад аўтамабіляў і кантэйнераў да круізных лайнераў, але нават нас здзівіла, што ліс па сутнасці сам сабе зладзіў трансатлантычнае падарожжа», — сказаў прадстаўнік брытанскіх партоў Associated British Ports (ABP) у Саўтгемптане.

«Відавочна, яму захацелася змяніць Салент [праліў, які аддзяляе англійскі востраў Уайт ад мацерыка] на паром Статэн-Айленда. Хоць у наступны раз мы б параілі яму выбраць Queen Mary 2, якая ходзіць па маршруце Саўтгемптан — Нью-Ёрк з куды большым камфортам!», — дадаў ён.

«Здаецца, ён ужо цалкам абжыўся, — сказаў агенцтву AP Кіт Ловет, адзін з кіраўнікоў заапарка. — Яму давялося многае перажыць».

Лісіцы ўваходзяць у лік самых распаўсюджаных драпежных млекакормячых у свеце. Вядомыя сваёй рудаватай поўсцю і пухнатым хвастом з белым кончыкам, яны насяляюць у Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і некаторых частках Афрыкі.

Дзіўная здольнасць ліс хутка прыстасоўвацца да зменлівых умоў пражывання і непераборлівасць у ежы дазваляе ім паспяхова жыць у самых розных месцах — ад лясоў і лугоў да гарадскіх раёнаў.

Ліса часта можна сустрэць на вуліцах Лондана і іншых брытанскіх гарадоў.

Каментары1

  • Отец Засандалий
    13.03.2026
    Не дурак, понимает перспективу.

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

«Кыц-кыц-кыц». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь4

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча13

Расійская спявачка МакSім разам з гродзенскай ДАІ расказала, як трэба хадзіць «уздоўж начных дарог»5

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць