Грамадства44

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць

У мінулым годзе ўпершыню за доўгі час многія сацсеткі ў Беларусі перасталі расці. Выключэннем стала выбуховая цікавасць да Threads, а вось усе астатнія, падобна, уперліся ў столь, расказалі Office Life апытаныя выданнем эксперты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Сяргей Кузьменка, вядучы выкладчык Webcom Academy, гаворыць: 

«Праблема ў тым, што з выразнай статыстыкай па сацыяльных сетках у Беларусі традыцыйна складана. У нас ёсць, па сутнасці, тры асноўныя крыніцы: Digital Data Report, унутраныя даныя Webcom Group і разлікі агенцтваў Wunder і AMDG. Але калі скласці гэтую мазаіку, карціна атрымліваецца вельмі паказальная.

Першае і галоўнае: па выніках мінулага года агульны рост аўдыторыі ў беларускіх сацсетках практычна спыніўся. Выключэннем стаў толькі Threads, які за паўгода вырас у тры разы.

Абсалютны лідар па ахопах сёння — TikTok, ён перасягнуў мяжу амаль у 9 мільёнаў карыстальнікаў. Падкрэслю: карыстальнікаў, а не насельніцтва! Многія заходзяць з некалькіх прылад, але лічба ўсё адно каласальная. TikTok «з’ядае» ўвесь свабодны час, і гэтая тэндэнцыя будзе толькі ўзмацняцца».

Алеся Чэрнік, кіраўніца SMM-напрамку Design Wunder Digital, у сваю чаргу, сцвярджае: 

«За год аўдыторыя сацсетак з Беларусі вырасла на 13% (паводле DataReportal). Самая масавая пляцоўка ў нашай краіне — TikTok: ім карыстаюцца 95% інтэрнэт-карыстальнікаў. Гэта фактычна максімальны ахоп. Платформа працягвае расці, але тэмпы заканамерна запавольваюцца: патэнцыял пашырэння амаль вычарпаны».

Далей, кажа Сяргей Кузьменка, ідзе «цёмны конік» — YouTube, па якім, на жаль, няма празрыстай беларускай статыстыкі, а затым — Instagram з яго 3,9 мільёна.

«Здавалася б, менш, чым у TikTok, але тут тоіцца найважнейшы нюанс: час знаходжання! Людзі заходзяць у Instagram дзясяткі разоў на дзень, гартаюць стужку, глядзяць рылсы. Менавіта гэты фактар — ключавы для рэкламадаўцы.

Усё, што не трапляе ў топ-3, альбо стаіць на месцы, альбо падае. Напрыклад, колькасць карыстальнікаў Facebook у Беларусі знізілася прыкладна да 500 тысяч. Гэта ўжо не масавая сацсетка, а нішавая пляцоўка.

Сюрпрызам года стаў LinkedIn. Паводле ацэнак, яго месячная аўдыторыя ў Беларусі ўжо дасягнула 2 мільёнаў чалавек. Гэта дзелавая сетка, якая рэальна працуе і дае вынік. Што тычыцца «ВКонтакте» (менш за 2 мільёна) і «Одноклассников» (каля 1 мільёна), дык гэтыя сеткі стагнуюць.

Галоўная падзея гэтага года — Threads. Да лістапада 2025 года яго аўдыторыя ў Беларусі была 450 тысяч, а да сакавіка 2026‑га мы ўжо перасягнулі парог у мільён карыстальнікаў.

«Чым Threads адрозніваецца ад усяго, што мы бачылі раней? — разважае Сяргей Кузьменка. — Калі праводзіць аналогіі, то TikTok — гэта гіганцкі футбольны манеж. Там 9 мільёнаў чалавек, шум, штурханіна. Каб вас заўважылі, трэба крычаць вельмі гучна. А Threads — гэта такая невялікая курылка, дзе збіраюцца толькі свае, і навіны разносяцца імгненна».

Каментары4

  • Ваван
    19.03.2026
    Трэдс помойка типа тиктока . Только без картинок. Напоминает ранний вКантакт. Попадают туда через Инсту. Очень агрессивное навязывание. Основная цель пользователя - ляпнуть лишь бы че чтобы пук..ны взорвались. На данный момент уже , повестка через выбросы и массовое комментирование, регулируется властями. Два примера. Огромное количество мусорных сообщений и комментариев зимой и ранней весной о собаках. Вызвано вводом новых налогов. Год назад велотема. Теперь активно форсится тема россиян. Притом явно изнутри страны.
  • Цікток разбурае мазгі
    19.03.2026
    Кітайскі Цікток захоплівае слабкамозгіх і малаадукаваных людзей як наркотык.
    З часам у іх гніюць мазгі, што ператварае людзей ў жывёлу.
  • У мяне
    19.03.2026
    Фэйсбук жыве не п.це.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць