У Віцебскай вобласці канфлікт на глебе рэўнасці скончыўся цяжкімі наступствамі для адной з жанчын.
Інцыдэнт адбыўся ў гарадскім пасёлку Сураж. Як піша выданне «Віцебскія весці» са спасылкай на пракуратуру, мужчына, які быў у адносінах, пачаў стасункі з іншай жанчынай. Гэта выклікала моцную рэўнасць у яго партнёркі.
Жанчына прыйшла да саперніцы дадому і падчас сваркі абліла яе сернай кіслатой. Пацярпелую з цяжкімі траўмамі прывезлі ў бальніцу. Пасля лячэння ў яе засталося больш за 60 шнараў на твары, шыі і целе.
На судзе абвінавачаная часткова прызнала віну.
Ёй прызначылі пакаранне — 11 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
Каментары
Мужчины могут противостоять ятим явлениям насилием,да.