Здарэнні22

Касірка банка сем гадоў выносіла грошы

49‑гадовая жыхарка Быхава сем гадоў брала грошы з касы банка, дзе яна працавала, і не вяртала. Агульная сума шкоды склала больш за 81 тысячу рублёў.

Як паведамілі ў пракуратуры, жанчына працавала спецыялістам па рознічных банкаўскіх паслугах і была матэрыяльна адказнай асобай. З верасня 2018 года па чэрвень 2025‑га яна сістэматычна забірала з касы грошы, прызначаныя для разлікаў з кліентамі.

Паводле следства, сродкі ішлі на штодзённыя выдаткі: прадукты, камунальныя паслугі, паездкі на таксі, а таксама для дзяцей. Спачатку жанчына спрабавала вяртаць грошы, але калі сума перавысіла яе заробак, рабіць гэта стала немагчыма.

Доўгі час удавалася хаваць недастачу, у тым ліку таму, што яна ўваходзіла ў рэвізійную камісію банка. Акрамя таго, для маскіроўкі крадзяжоў праводзіліся фіктыўныя аперацыі з замежнай валютай.

Суд прызначыў ёй чатыры гады калоніі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары2

  • молодец
    21.03.2026
    Молодец касирка....
  • ihar
    22.03.2026
    - почему вы ограбили банк?
    - он первый начал...

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй5

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі8

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца3

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян5

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі24

Памятаеце беларускую супермадэль Марыну Лінчук? Цяпер яна ладзіць рэтрыты ў Коста-Рыцы ад $5250 за месца11

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй5

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць