Грамадства77

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў

Таксама ўсім ім далі гіганцкія штрафы па 45 000 рублёў.

У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Бухгалтарку з Мінска Ірыну Якаўлеву, Анжэлу Агарак і Вікторыю Грынько абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Ірыне і Анжэле прызначылі па восем з паловай гадоў калоніі кожнай, а Вікторыі — дзевяць гадоў, таксама ўсім прызначылі штраф 1000 базавых велічыняў (па 45 000 рублёў), піша «Вясна».

Ірыне Якаўлевай літаральна днямі споўніцца 58 гадоў. Яна была затрыманая 31 кастрычніка 2024 года па справе так званых дваровых чатаў. Ёй, як мяркуецца, паставілі ў віну арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь — «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

У той жа дзень «Дваровая кааліцыя «Ордэн», у якую ўлады ўключылі шэраг дваровых чатаў, была ўнесена ў пералік структур, нібыта датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод асоб, якіх улады звязалі з гэтым «фармаваннем», была пазначаная і Ірына Якаўлева.

Вядома, што Ірына Якаўлева — актыўная праваслаўная верніца, якая займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на храмы і манастыры ў Беларусі. Яна ўжо правяла ў СІЗА амаль паўтара года.

Каментары7

  • 2020ты
    21.03.2026
    Памятаю, як у 2020м годзе Антон Матолька стварыў dze..chat, дзе нанёс на карту ўсе пратэстныя чаты (не думаю, што ён пытаў згоды ў удзельнікаў чатаў, ці хочуць яны такой публічнай засветкі).
    Канечне, вельмі зручна было шукаць чаты суседзяў, каб да іх далучыцца.
    Але ж і Губазіку было вельмі зручна бачыць усё, як на далоні, сачыць за пратэстоўцамі, унядрацца ў чаты і маніпуляваць групай знутры.
  • +
    21.03.2026
    А сми и киберпартизаны взахлёб убеждали массы что телеграм безопасен, анонимен и всё такое.
  • Бог велел
    21.03.2026
    Законникам лукашенко из КГБ, сам Бог велел воевать с женщинами, стариками, инвалидами, подростками....

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць