Свет33

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк

Прэзідэнт ЗША таксама сказаў, што не бачыць праблемы ў пастаўках расійскай нафты на Кубу.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што хацеў бы завалодаць іранскай нафтай і не выключае захопу вострава Харк, праз які Іран экспартуе 90% нафты — галоўнай крыніцы даходаў краіны, піша Бі-бі-сі.

У інтэрв’ю Financial Times у нядзелю Трамп сказаў, што «хацеў бы захапіць нафту», параўнаўшы магчымы крок з сітуацыяй у Венесуэле, дзе ЗША нібыта маюць намер кантраляваць нафтавую прамысловасць «бестэрмінова» пасля захопу венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура у студзені.

«Шчыра кажучы, я хацеў бы забраць нафту ў Іране, але некаторыя дурныя людзі ў ЗША кажуць: «Навошта вы гэта робіце?» Але яны дурныя людзі», — сказаў Трамп.

«Магчыма, мы захопім востраў Харк, а можа і не. У нас шмат варыянтаў», — дадаў ён.

Дональд Трамп таксама заявіў у нядзелю, што не бачыць праблемы ў пастаўках расійскай нафты на Кубу. Танкер з расійскай нафтай цяпер набліжаецца да вострава, і амерыканскія ўлады дазволяць яму дасягнуць пункта прызначэння, нягледзячы на абвешчаную ЗША энергетычную блакаду Кубы.

«Калі якая-небудзь краіна хоча цяпер адпраўляць нафту на Кубу, у мяне няма з гэтым праблем — няхай гэта будзе Расія ці хто-небудзь іншы», — заявіў Трамп.

Куба перажывае самы сур’ёзны эканамічны і энергетычны крызіс з часоў заканчэння Халоднай вайны, у значнай ступені з-за паліўнай блакады ЗША. На востраве амаль штодня адбываюцца адключэнні электраэнергіі, растуць цэны на лекі і прадукты харчавання.

Каментары3

  • Alex
    30.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    30.03.2026
    Вось гэта сапраўдны ўладар сьвету))). Нельга апасьля пенсійнага ўзросту кіраваць краінамі, што б не казалі кансіліўмы дактароў, бо глузды працуюць не ў тый бок.
  • .
    30.03.2026
    Самой могущественной (пока что) страной мира рулит подросток из тиктока. Жесть жестяная.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць