Свет55

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada

Расійскі аўтавытворца АўтаВАЗ плануе часова спыніць вытворчасць гэтай вясной. Супрацоўнікаў адправяць у карпаратыўны адпачынак з 4 да 13 мая, а з улікам традыцыйных у Расіі вялікіх выхадных канвеер фактычна спыніцца ўжо з 2 мая, піша The Moscow Times.

Фота: ТАСС

Афіцыйна кампанія тлумачыць спыненне выпуску прадукцыі мадэрнізацыяй вытворчасці і падрыхтоўкай да выпуску новай мадэлі — красовера Lada Azimut. Таксама будуць праводзіцца работы на лініі, дзе выпускаюць пазадарожнік Lada Niva.

Аднак дылеры сцвярджаюць, што сапраўдная прычына — нізкі попыт і перапоўненыя склады. Паводле пэўных звестак, прастой можа працягнуцца нават да сярэдзіны мая. Такім чынам кампанія спрабуе пазбегнуць пераходу на скарочаны працоўны тыдзень, як гэта ўжо зрабіў КамАЗ праз падзенне продажаў.

Хоць у сакавіку аўтарынак у Расіі крыху ажывіўся, марка Lada паказала слабейшыя вынікі за іншых. Яе продажы амаль не выраслі ў параўнанні з мінулым годам, а за першы квартал нават знізіліся. У той жа час канкурэнты, асабліва кітайскія брэнды, значна нарошчваюць продажы.

Эксперты адзначаюць, што попыт у сакавіку часткова вырас з-за ранняй вясны і жадання пакупнікоў паспець купіць аўто па старых цэнах. Але ў цэлым прагнозы стрыманыя — чакаецца, што ў наступныя месяцы рынак зноў аслабне.

Асноўная праблема «АўтаВАЗа» ў тым, што ягоныя новыя мадэлі становяцца даражэйшымі і ўжо канкуруюць з больш сучаснымі кітайскімі аўтамабілямі. У выніку частка пакупнікоў аддае перавагу альбо замежным брэндам, альбо патрыманым аўто.

Нягледзячы на тое, што доля аўтамабіляў расійскай зборкі на расійскім рынку істотна вырасла, асноўную выгаду ад гэтага атрымліваюць не мадэлі Lada, а іншыя вытворцы.

Каментары5

  • Ботам
    03.04.2026
    Дарэчы, ён регулярна піша "Путін", праз Т. Расійскі бот, нашу мову не ведае. Ведае толькі, што трэба адбельваць расійскую марыянетку свайго ботакснага гаспадара, Лукашэнку.
  • імперыялістычных драпежнікаў я не беларусіфікую — пішу арыгіналам
    03.04.2026
    Ботам, Вашых маскоўска‑мангольскіх ( як пісаў Маркс) імперыялістычных драпежнікаў я не беларусіфікую — пішу арыгіналам, таму вы - романов , івонов і г.д.
  • Ботам
    03.04.2026
    Лукапуцінскі бот, ідзі паадбельвай трызненне свайго Лукашэкі, які сёння трызнеў без перапынку. Расійскі бот detected. На тым, што гугл прозвішча не перакладае ўсе рускія боты бачны.

Цяпер чытаюць

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні21

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Усе навіны →
Усе навіны

«Павяліся на бясплатную экскурсію і пакінулі там $500». Беларуска расказала пра адпачынак у В'етнаме9

Украіна ўпершыню прымяніла ў баях на Данбасе баявых робатаў2

Кіт Келаг параіў Пуціну, як ён можа вельмі хутка завяршыць вайну7

Беларусь уваходзіць у топ-10 сусветных экспарцёраў угнаенняў1

Пяцігадовае дзіця можна адправіць рэйсам «Белавія» без дарослых3

У Белавежскай пушчы пабудуюць больш прасторную рэзідэнцыю Дзеда Мароза6

Каля ўзбярэжжа Аргенціны сотнямі гінуць маладыя кіты. У чым прычына?

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні21

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць