Усяго патроху

Каму ў Мінску ў чэрвені адключаць гарачую ваду

Пачнуць з Шабаноў.

У Мінску ў чэрвені будзе працягвацца адключэнне гарачага водазабеспячэння, паведамілі ў КУП «Мінскэнерга».

З 2 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах у раёне Шабаны, Лошыца; па вуліцах Берсана, Валадарскага, Гарадскі вал, Інтэрнацыянальная, Кірава, Камсамольская, Ленінградская, Мяснікова; праспекце Незалежнасці, 2—20, 11—17; вуліцах Няміга, Рэвалюцыйная, Свярдлова, Савецкая; праспекце Ракасоўскага; вуліцы Пляханава і інш.

З 3 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцы Берута; праспекце Пушкіна; вуліцах Адоеўскага, Жудро, Матусевіча, Янкі Маўра і інш.

З 7 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Орды, Чачота, Гедройца, Ясеніна, Касманаўтаў, Слабадская і інш.

З 8 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Сурганава, Максіма Багдановіча, Някрасава, Петруся Броўкі, Платонава, Гікалы; праспекце Незалежнасці; вуліцах Чапаева, Першамайская; праспекце Машэрава; вуліцах Лагойскі тракт, Мірашнічэнкі, Валгаградская і інш.

З 10 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Прытыцкага, Матусевіча, Ляшчынскага, Лабанка, Бурдзейнага, Якубоўскага і інш.

З 17 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Карла Маркса, Энгельса, Кірава, Янкі Купалы; праспекце Незалежнасці; вуліцах Чырвонаармейская, Леніна, 2‑32, 1‑21, Далгабродская, Алега Кашавога і інш.

З 28 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Шаранговіча, Гарэцкага, Чайлыткі, Сухараўская, Лабанка і інш.

Больш падрабязную інфармацыю аб адключэнні гарачай вады можна знайсці на сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле «Гэта актуальна».

Як адзначылі ў «Мінскэнерга», падчас выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў. Пры выяўленні цечы вады або парання з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла »Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298‑27‑27, 298‑27‑37, дыспетчару «Мінскэнерга» па тэлефоне 227‑35‑24 або ў сваё ЖЭУ.

У «Мінскэнерга» запэўнілі, што »час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна‑аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак».

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць