Грамадства11

Гістарычныя веласіпеды «Нёман» пакажуць на выставе ў гродзенскім Новым замку

У Новым замку Гродна 10 красавіка адкрыецца выстава гістарычных веласіпедаў з калекцыі рэстаўратара і калекцыянера Андрэя Камоскі. Экспазіцыю прымеркавалі да 100‑годдзя гродзенскага велазавода «Нёман» — першага ў Беларусі. Выстава будзе працаваць да 25 мая ў Авальнай зале музея, піша Hrodna.life.

велосипед
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Hrodna.life

Наведвальнікі змогуць убачыць рэтравеласіпеды з прыватнай калекцыі калекцыянера. Андрэй Камоска займаецца пошукам і рэстаўрацыяй гістарычных мадэляў ужо шмат гадоў. Да 2026 года калекцыянер планаваў аднавіць усе мадэлі веласіпедаў, якія калісьці выраблялі ў Гродне, і прадставіць поўную калекцыю. Ці ўдалося яму ажыццявіць задуманае, можна будзе ўбачыць на выставе.

Вярнуў Гродну арыгінальны веласіпед

У 2020 годзе Андрэй Камоска сабраў для Гродна веласіпед «Нёман» з арыгінальных дэталяў. Даваенны двухколавы транспарт для горада быў набыты адной з удзельніц грамадскай арганізацыі «ВелаГродна» Юліяй Калядой. Тады гэтая арганізацыя яшчэ існавала ў абласным цэнтры, але пазней была ліквідаваная.

На зборку веласіпеда калекцыянеру спатрэбілася два месяцы. На 80—90% канструкцыя складаецца з арыгінальных даваенных дэталяў.

«Сёння на гэтым веласіпедзе можна спакойна ездзіць. З тых, што я ведаю, гэта першы «Нёман», які будзе цяпер у Гродне. Мне прыемна, што легенда вярнулася ў родны горад. Рады, што прыклаў да гэтага руку», — распавядаў у 2020 годзе Андрэй Камоска.

Сто гадоў таму веласіпеды маркі «Нёман» выраблялі ў цэнтры Гродна — на сучаснай вуліцы Карла Маркса. Завод перажыў пашырэнне, эканамічныя цяжкасці і з часам змяніў кірунак вытворчасці: пасля веласіпедаў тут пачалі выпускаць мапеды і матацыклы.

Каментары1

  • Ян
    06.04.2026
    Веласіпеды ў Мінску, а ў Горадні - ровары!

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць