Урад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўвоз аўтамабільных акумулятараў. Цяпер для іх імпарту (як для легкавых, так і для грузавых аўто) неабходна атрымліваць спецыяльную ліцэнзію ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ўзгадняць яе з Міністэрствам прамысловасці.

Гэтая мера ўводзіцца на шэсць месяцаў як часовае рэгуляванне. Пасля гэтага тэрміну рашэнне могуць адмяніць або працягнуць.
Пад ліцэнзаванне трапілі пэўныя віды свінцовых акумулятараў з вадкім электралітам вагой больш за 5 кілаграмаў.
Атрыманне ліцэнзіі патрабуе аплаты дзяржаўнай пошліны, таму выдаткі імпарцёраў павялічацца. Аднак урад упэўнены, што гэта не павінна прывесці да росту цэн для пакупнікоў. Мэта ўведзенай меры — падтрымка беларускіх вытворцаў.
Разам з тым ёсць выключэнні: ліцэнзія не патрэбная для тавараў з краін ЕАЭС пры наяўнасці пацвярджэння іх паходжання, а таксама для прадукцыі, уключанай у спецыяльны рэестр прамысловых тавараў гэтага аб'яднання.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары