Культура77

Сайт анлайн-бібліятэкі «Камунікат» зазнаў магутную хакерскую атаку

«Хаця, трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25‑гадовую працу многіх людзей, але мы не здаемся», — напісаў Яраслаў Іванюк.

«Мінулай ноччу сайт Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org не вытрымаў хакерскай атакі. На гэты момант сайт не працуе. Аднак весткі пра нашу смерць, так як і пра смерць беларускай культуры і мовы — як казаў класік — заўчасныя і крыху перабольшаныя.

Хаця, трэба прызнаць, што атака знішчыла больш чым 25‑гадовую працу многіх людзей, але мы не здаемся.

Ва ўмовах узмацнення рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат — гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. Будзем змагацца і адбудуем адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры! Не выключана аднак, што зойме гэта шмат часу», — напісаў кіраўнік праекта Яраслаў Іванюк у фэйсбуку.

Каментары7

  • .
    07.05.2026
    Як гэта знішчана 25-гадовая праца? Няўжо бэкапаў зусім не рабілі? Капец.


    Тым больш толькі што ў снежні была падобная атака з выдаленнем публікацый:
    https://nashaniva.com/384369
    Я яшчэ пісаў "Добра, што рабілі бэкапы. І повад задумацца тым, хто пра іх забывае."
    Самі і не задумаліся. Ну як так.


    І ізноў не даяце спасылкі на крыніцу - фэйсбук Іванюка. Ці няма часу, ці лічыцца рэкламай?
    Не магу зразумець гэты хаос.
  • ІТ
    07.05.2026
    Гэта у́жо не першы выпадак такі
  • !
    07.05.2026
    Трэба рэзервы мець каб не прапалі матэрыялы з бібліятэкі

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць