Культура11

Іванюк: Працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць

Кіраўнік праекта «Камунікат», які аб'ядноўвае беларускую анлайн-бібліятэку і выдавецтва, Яраслаў Іванюк расказаў у сваім фэйсбуку, як ідзе аднаўленне партала пасля маштабнай хакерскай атакі.

«Дарагія сябры, дзякуй усім за неабыякавасць! Мы атрымалі шмат падтрымкі і прапаноў, але таксама і пытанняў, датычных хостынга, бэкапаў і іншых тэхнічных момантаў. Інфармуем: працы над аднаўленнем сайта Kamunikat.org ідуць. Рэзервовыя копіі ёсць, але праз набор тэхнічных акалічнасцей, якія сабраліся на працягу 25 год, працэс выглядае не так хутка, як хацелася б, і адным клікам аднавіць усё немагчыма. «Камунікат» атакуюць ужо працяглы час, мы адбіваліся паспяхова, але цяперашняя сітуацыя паказала, на што трэба звярнуць увагу, і зараз мы з камандай прапрацоўваем, як не дапусціць падобных гісторый у будучыні», — напісаў Яраслаў Іванюк.

Сайт Kamunikat.org, дзе размяшчаецца найбуйнейшая беларуская анлайн-бібліятэка, быў атакаваны ў ноч на 7 мая.

«Спачатку былі спадзяванні, што гэта не атака, а ўсё адбываецца праз перагружаны трафік, але ў выніку недзе а 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што нашы серверы проста вычышчаныя. Вядома, у такіх сітуацыях не ўсё страчана, бо захоўваюцца копіі, але гэта ўсё патрабуе часу, каб разабрацца. Хаця сітуацыя можа быць і горшай, бо, як сказаў адзін з правайдараў, мог быць запушчаны вірус, які не дазволіць аднавіцца. Але мы працуем над гэтым», — расказваў учора Яраслаў Іванюк.

Паводле яго, на серверах захоўваецца больш за 70 тысяч розных беларускіх публікацый — кнігі, газеты, часопісы, аўдыякнігі, відэа– і аўдыяматэрыялы пра Беларусь.

У мінулым годзе «Камунікату» споўнілася 25 год. Спачатку гэта была выключна анлайн-бібліятэка.

Але з 2020 года «Камунікат» стаў выдаваць кнігі, за пяць з паловай год выдадзена пад 70 кніг, а ў канцы красавіка гэтага года ў Варшаве адкрылася кнігарня Kamunikat.shop.

Каментары1

  • Неужели...
    08.05.2026
    Киберпартизаны?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі142

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць