Свет11

Аўстрыйца прысудзілі да 15 гадоў за падрыхтоўку нападу на канцэрт Тэйлар Свіфт у Вене

Тры канцэрты мусілі адбыцца ў жніўні 2024 года, але былі адмененыя.

Тэйлар Свіфт. Фота: AP Photo / Natacha Pisarenko

21‑гадовы грамадзянін Аўстрыі, які прызнаў віну ў спробе арганізаваць джыхадысцкі напад на канцэрце спявачкі Тэйлар Свіфт у аўстрыйскай сталіцы ў 2024 годзе, атрымаў 15 гадоў турмы, піша Бі-бі-сі.

Мужчына, імя якога ў адпаведнасці з аўстрыйскім заканадаўствам фігуруе ў матэрыялах справы як Беран А., таксама прызнаў сваю віну ў здзяйсненні іншых злачынстваў.

У чацвер ён заявіў суду ў горадзе Вінер-Нойштат, што шкадуе аб зробленым, пасля чаго прысяжныя выйшлі на некалькі гадзін для вынясення вердыкту.

Канцэрты Тэйлар Свіфт у рамках сусветнага тура Eras павінны былі адбыцца на стадыёне «Эрнст Хапель» у Вене ў жніўні 2024 года, але былі адменены пасля таго, як аўстрыйскія ўлады атрымалі інфармацыю ад ЦРУ аб магчымым нападзе і затрымалі падазраваных.

На тры канцэрты было прададзена амаль 200 тысяч білетаў.

Па словах пракурораў, Беран А. радыкалізаваўся і прысягнуў на вернасць джыхадысцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».

Абвінавачанне заявіла, што ён спрабаваў, але не змог незаконна набыць зброю, у тым ліку кулямёт і ручную гранату.

У сваіх паказаннях у мінулым месяцы Беран А. заявіў, што быў упэўнены ў неабходнасці «несці джыхад», але «баяўся памерці».

Ён расказаў суду, як атрымліваў інструкцыі і спрабаваў вырабіць бомбу, але пацярпеў няўдачу. А таксама пра тое, як звяртаўся па параду з нагоды выбару зброі да некалькіх чатаў і да высокапастаўленага члена ІД.

Судовы псіхіятр Петэр Хофман заявіў, што ў Берана А. не было прыкмет псіхічнага захворвання, дадаўшы, што ў яго радыкалізацыі «няма псіхіятрычнага тлумачэння».

Падчас абвяшчэння прысуду Беран А. час ад часу аглядаў залу суда, гучна ўсхліпваючы, а яго ногі і рукі дрыжалі.

Разам з Беранам А. перад судом паўстаў яшчэ адзін 21‑гадовы мужчына са Славакіі па імені Арда К. Ён не быў датычны да змовы супраць Тэйлар Свіфт, але разам яны праходзілі па абвінавачанні ў дачыненні да ячэйкі джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Ён быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Абодва прысуды яшчэ могуць быць абскарджаныя. У сваіх заключных словах падсудныя папрасілі прабачэння.

«Я проста хачу сказаць, што мне вельмі шкада», — заявіў у судзе Беран А.

Каментары1

  • Тралаловіч
    29.05.2026
    Аўстрыец.
    Ну, да, ну, да.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць