Спорт

Французы і ўругвайцы пераможцы таксама не выявілі

У другім матчы дня на чэмпіянаце свету сустракаліся Францыя і Уругвай.

У другім матчы дня на чэмпіянаце свету сустракаліся Францыя і Уругвай.

На французаў было цікава паглядзець хоць бы з той прычыны, што гэтая каманда будзе супернікам Беларусі па адборы да чэмпіянату Еўропы‑2012.

Асабліва яркай гульні каманды не паказалі. Нельга таксама адзначыць, што нейкая з зборных валодала ініцыятывай. Роўныя шанцы на перамогу мелі, як адны, так і другія.

Тым не менш, мяч не ішоў у вароты, ці выдатна выглядалі брамнікі. За 10 хвіліны да сканчэння гульні чырвоную картку атрымаў паўабаронца Уругваю Ледэйра.

Пасля гэтага паўднёваамерыканцы думалі толькі пра абарону. Падчас аднаго з удараў Анры мяч трапіў у руку абаронцы ўругвайцаў. Але японскі суддзя Нішымура не рызыкнуў паказаць на адзінаццаціметровы.

Ужо ў дадатковы час французы мелі яшчэ адзін шанец вырваць перамогу. Але ўдар Анры са штрафнога прыйшоўся ў сценку.

Нічыёй уругвайцы засталіся задаволеныя больш за французаў.

Цяпер у групе А ўсе зборныя маюць аднолькавую колькасць пунктаў: Мексіка, ПАР, Уругвай, Францыя — па 1 пункту.

12 чэрвеня на чэмпіянаце свету будуць згуляныя тры матчы: Паўднёвая Карэя — Грэцыя (трансляцыя ў 14:25, Лад), Аргенціна — Нігерыя (16:55, Лад), Англія — ЗША (21:25, БТ).

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць