Усяго патроху99

Топ-10 фразаў, якія нельга казаць шэфу

AskMen.com склаў спіс з 10 фразаў, якія не рэкамендуецца прамаўляць у прысутнасці кіраўніка. Як сцвярджаюць складальнікі рэйтынгу, дастаткова выключыць іх са свайго працоўнага слоўніка, каб зрабіць сабе, свайму начальніку і сваёй кар’еры неацэнную паслугу.

1. «Ох!.."

Просты ўздых супрацоўніка кіраўнік успрымае як стоеную агрэсію, менавіта таму складальнікі рэйтынгу паставілі яго на першае месца. Часам аднаго ўздыху ў прысутнасці кіраўніка хапае, каб выклікаць цэлы шквал пытанняў і нават абвінавачанняў. «Нават калі вы не мелі на ўвазе нічога дрэннага, вам давядзецца абараняцца, — адзначаюць складальнікі рэйтынгу. — Зрэшты, усе мы ведаем, што сам па сабе ўздых азначае раздражненне і незадаволенасць».

2. «Мне мала плацяць за гэта»

У 99% выпадкаў супрацоўнік, які гэта скажа, зробіць памылку. Усё таму, што гэтая фраза належыць да самых распаўсюджаных адгаворак ад працы. А самым папулярным адказам на яе можа быць: «Тады звальняйцеся і шукайце іншае месца для свайго вялізнага нерэалізаванага патэнцыялу!» Фраза «Мне за гэта не плацяць» ці «Мне недастаткова за гэта плацяць» можа выклікаць толькі раздражненне шэфа, а зразумець вас змогуць толькі людзі, якія лічаць, што вы маеце рацыю, напрыклад, ваша мама, адзначаюць складальнікі рэйтынгу.

3. «Я так адцягнуўся ўчора ўвечары…»

Магчыма, вы толькі хваліцеся ўчорашнім вечарам, не падазраючы пра тое, што шэф ужо здагадваецца, чаму вы не паспяваеце з рабочым планам. Такія размовы таксама могуць навесці яго на думку, што для супрацоўніка не існуе мяжы паміж працай і асабістым жыццём, а магчыма, ён і зусім пазбаўлены тармазоў. Значыць, не варта давяраць яму адказныя праекты.

4. «Я дадам вас у сябры на «Аднакласніках»/«У кантакце»

Не, не варта! Ніколі. І калі вы гэтага не разумееце, то ваш кіраўнік напэўна будзе расчараваны, сцвярджаюць складальнікі рэйтынгу. Такая прапанова можа паставіць шэфа ў няёмкае становішча. Ён можа апынуцца дастаткова дурным, каб пагадзіцца, але для ўсіх будзе лепш, калі ён адмовіцца. Гэта не значыць, што з ім нельга проста пабалбатаць на офіснай вечарынцы, аднак сацыяльныя сеткі не адкрыюць падпарадкаванаму дзверы ў яго прыватнае жыццё.

5. «Гэта так проста!»

Такая фраза можа быць проста непрыемная кіраўніку, а калі яе яшчэ вымавіць паблажлівым тонам, то яна напэўна выкліча крыўду. Нават калі супрацоўнік проста хоча паказаць, што задача для яго лёгкавыканальная, шэф амаль напэўна перакладзе яе наступным чынам: «Тут жа ўсё відавочна. Як можна быць такім дурнагаловым?»

6. «Я ўжо ўсё зрабіў. Гэта каму-небудзь трэба?»

Задаючы такое пытанне, вы ставіце пад сумнеў мэтазгоднасць уласнай працы, а гэта непрыемна не толькі вам, але і кіраўніку. Бо ён жа невыпадкова даў вам шмат часу на выкананне задання, а каб застрахаваць сябе ад памылак.

7. «Гэта не ўваходзіць у кола маіх абавязкаў»

Справа ў тым, што вельмі многае з таго, чым займаюцца супрацоўнікі на працягу дня, не ўваходзіць у службовыя інструкцыі, напрыклад, перапіска з сябрамі або бязмэтнае завісанне ў інтэрнэце. Аднак цяжка знайсці чалавека, які не робіць гэтага. А значыць, калі шэф папросіць пра якую-небудзь дробязь, не трэба адразу заяўляць аб сваіх правах і абавязках.

8. «Гэта не мая праблема»

Па-першае, дадзеная фраза ўсё ж такі перадугледжвае наяўнасць пэўнай праблемы, а па-другое, у дапамозе мае патрэбу альбо калега, альбо сам бос. Таму не варта лішні раз падкрэсліваць сваю адасобленасць ад калектыву, а лепш паспрабаваць дапамагчы без лішніх словаў.

9. «І гэта ўсё, на што яны здольныя?»

Такія словы могуць адносіцца да чаго заўгодна: ад новых офісных тэлефонаў да страваў на карпаратыўным свяце. Аднак кіраўніку гэтая фраза сігналізуе пра тое, што вы расчараваныя і не цэніце намаганняў, што робяцца для паляпшэння ўмоваў працы.

10. «Гэта невыканальна»

Гэта толькі адна з многіх аднатыпных фраз, якія сігналізуюць шэфу аб тым, што яго супрацоўнік не робіць адпаведных высілкаў, а магчыма, і зусім абыякавы да справы. Таму калі вы яшчэ нават не падумалі, пра тое, з якога боку падысці да праблемы, не варта адразу адмаўляцца ад задання.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць