Навука і тэхналогіі11

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю

Тэлескоп Swift адпрацаваў амаль 22 гады замест двух. Чым замяніць яго, навукоўцы яшчэ не вырашылі.

Касмічны тэлескоп Swift 4 лістапада ўвайшоў у атмасферу над Інданезіяй і згарэў. Каб падоўжыць яму жыццё, NASA адправіла на арбіту спецыяльны апарат-ратавальнік, але місія правалілася, піша Reuters.

Тэлескоп масай каля паўтары тоны ўвайшоў у атмасферу над інданезійскай правінцыяй Паўночная Суматра.

У гэты момант ён рухаўся прыкладна ў 22 разы хутчэй за гук.

Паводле NASA, большая частка апарата павінна была згарэць яшчэ высока над зямлёй, хоць асобныя фрагменты маглі ацалець. 

Swift запусцілі ў лістападзе 2004 года. Яго разлічвалі ўсяго на два гады працы, але ён пратрымаўся амаль 22. Назіранні спынілі толькі 20 кастрычніка.

Галоўнай задачай абсерваторыі было вывучэнне гама-ўсплёскаў — самых магутных вядомых выкідаў энергіі ў Сусвеце. Тры тэлескопы на борце дазвалялі назіраць касмічныя падзеі ў розных дыяпазонах выпраменьвання.

Асаблівай перавагай Swift была здольнасць хутка паварочвацца да новай успышкі, каб паспець зафіксаваць яе.

За час працы ён назіраў выбухі звышновых зорак, чорныя дзіркі, якія разрываюць зоркі, каметы і астэроіды. Яго звесткі выкарысталі прыкладна ў сямі тысячах навуковых публікацый. Кошт самога апарата складаў каля 500 мільёнаў даляраў.

Аднак у Swift не было ўласнага рухавіка, які дазволіў бы яму перайсці на вышэйшую арбіту. Тэлескоп паступова зніжаўся, а высокая сонечная актыўнасць апошніх гадоў паскорыла гэты працэс.

Каб яго выратаваць, NASA прыцягнула кампанію Katalyst Space. У ліпені яна запусціла спецыяльны апарат LINK: той мусіў наблізіцца да Swift, захапіць яго і перацягнуць на вышэйшую арбіту.

Але ратаваць урэшце спатрэбілася б самога ратавальніка. Неўзабаве пасля выхаду ў космас LINK пачаў некантралявана круціцца. У сярэдзіне жніўня ад місіі адмовіліся, а ў верасні апарат сам упаў на Зямлю.

Swift застаўся на арбіце яшчэ на некалькі тыдняў. Чым замяніць гэтую абсерваторыю, навукоўцы пакуль не вырашылі.

Каментары1

  • Žvir
    05.11.2026
    Škada, što zhareŭ. To znajšoŭ by jahonyja paneli soniečnaj enerhii, pryčapiŭ by na dach svajoj chaty, dy i adrubiŭsia b ad eliektrasietak nazaŭždy ! Nie płaciŭ by ničoha hetym abdzirałam.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць