Афіша22

У пятніцу пачынаецца V Фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010»

У праграме прэм’ера спектакля «Дамы і рыцары пры Двары Уладзіслава Ягайлы» прыдворнага балету «Cracovia Danza» з Кракава ды многае іншае.

У праграме прэм’ера спектакля «Дамы і рыцары пры Двары Уладзіслава Ягайлы» прыдворнага балету «Cracovia Danza» з Кракава ды многае іншае.

З 25 па 27 чэрвеня ў старажытным Наваградку пройдзе Пяты Фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлетні фестываль будзе прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. Круглы стол «Грунвальд у гісторыі Беларусі» распачне фэст 25 чэрвеня ў пятніцу.

Чым здзівіць «Наваградскі замак — 2010»? Арганізатары падрыхтавалі некалькі сюрпрызаў. Упершыню ў Беларусі ў рамках сярэднявечнага фэсту ў Наваградку пройдзе этап Адкрытага Кубка Еўропы па гістарычнам фехтаванні. Прыдворны балет «Cracovia Danza» з Кракава парадуе прэм’рай спектакля «Дамы і рыцары пры Двары Уладзіслава Ягайлы». У праграме таксама мастацка-гістарычны пралог «Грунвальд-600» з удзелам артыстаў тэатра ім. Я Купалы і Нацыянальнага тэатра оперы, ды інсцэніроўка, прысвечаная гістарычнай бітвы. І, натуральна, сярэднявечныя бойкі, танцы, кухня, горад майстроў, батлейка і многае іншае.

Яшчэ адзін сюрпрыз многіх гасцей фестывалю наўрад ці ўзрадуе: уваход на шэраг пляцовак будзе платны — квіткі каштуюць ад 15 да 25 тысяч рублёў.

Упершыню сярэднявечны фэст адбыўся ў Наваградку 10 гадоў таму. З таго часу свята рыцараў і дамаў ладзілася ў першай сталіцы ВКЛ кожныя два гады чатыры разы. З моманту апошняга фэсту прайшло чатыры гады — такі перапынак быў выкліканы недахопам сродкаў. Няпростым выдаўся і гэты год: Гродзеншчына рыхтуецца прыняць у сябе рэспубліканскія «Дажынкі», у Гродне толькі адсвяткавалі Фестываль нацыянальных культур. І тым не менш, «Наваградскі замак — 2010» адбудзецца. Наваградак запрашае!

Схема novogrudok.by

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

РАСКЛАД РУХУ АЎТОБУСАЎ

Глядзі яшчэ:
Фэст у Наваградку. Як гэта было

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць