Грамадства

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Да чыстай вады — 450 метраў.

У Мойсічах, што за шэсць кіламетраў ад Маладзечна, водаправод то перастае працаваць, то падае ў дамы рудую ваду з пахам ціны. Жыхары сцвярджаюць, што праблема цягнецца з 2010 года. Пры гэтым да станцыі, адкуль чыстая вада паступае ў суседнюю вёску, — усяго каля 450 метраў, піша Kraj.by.

Водаправод у Мойсічах з’явіўся яшчэ ў 1975 годзе. Ён стаў сапраўдным выратаваннем: грунтавыя воды ў гэтай мясцовасці залягаюць глыбока, а вады ў калодзежах мала. З часам у вёсцы высахлі нават сажалкі.

«Тады вада ў нас была вельмі смачная і чыстая. Усё было добра прыкладна да 2010 года. Тады пачаліся праблемы. То напор вады быў слабы, то яна іржавая, то цінай смярдзіць. Пастаянна пачалі гарэць помпы», — расказвае адна з найстарэйшых жыхарак вёскі Нэла Мікалаеўна.

Вада з мясцовай свідравіны спачатку падаецца ў вежу, а адтуль — у дамы і на размешчаную побач ферму. Сістэма належыць сельгаспрадпрыемству «Хожаваагра-2009», якое і купляе новыя помпы замест зламаных. Прэтэнзій да прадпрыемства ў жыхароў няма, але пастаянная замена абсталявання праблемы не вырашае.

27 жніўня помпа зламалася зноў, і вёска засталася без вады. Праз чатыры дні работнікі водаканала паставілі новую. Пасля запуску з кранаў пайшла вада агніста-рудага колеру. Пазней яна пасвятлела, але заставалася мутнай і з асадакам.

Жыхары кажуць, што выкарыстоўваць такую ваду для мыцця яшчэ можна, але піць яе і гатаваць на ёй многія не рызыкуюць. Паводле мясцовай жыхаркі Святланы, летась санстанцыя брала пробы і выявіла, што ўтрыманне жалеза перавышае норму ў пяць разоў.

Прычыны кепскай якасці вады дакладна не вядомыя. Сяляне мяркуюць, што праблема можа быць у зношаных за паўстагоддзя трубах або ў недахопе вады ў свідравіне.

Прыблізна тры гады таму з Маладзечна правялі водаправод у суседнюю Слабодку, адкуль вада ідзе далей у Хожава. Мойсічы да гэтай сістэмы так і не падключылі, хоць, паводле жыхара вёскі Васіля, ад размеркавальнай станцыі трэба пракласці каля 450 метраў трубы.

У сельсавеце людзям прапанавалі стварыць кааператыў і аплаціць работы самастойна.

«Вы бачылі, хто прыйшоў на сустрэчу з вамі? У нас жа практычна адны пенсіянеры. З кім тут арганізоўваць кааператыў? Адкуль пенсіянерам браць грошы?» — кажа Васіль.

Жыхары сабралі ўжо як мінімум 26 подпісаў пад зваротам, які збіраюцца перадаць у Маладзечанскі райвыканкам. Пакуль жа пітную ваду яны купляюць, прывозяць з горада або набіраюць у знаёмых у Слабодцы. А калі помпа зноў ламаецца, застаецца, як кажуць вяскоўцы, «ставіць бочкі з тазікамі і чакаць дажджу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць