Грамадства66

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»

Беларускія сілавікі праводзяць на Віцебшчыне маштабную праверку гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах». 

Вучэнні праводзяцца паводле распараджэння Лукашэнкі. Кіруе праверкай міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведаміла прэс-служба МУС.

У Лёзне і Дуброўне сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі, якія нібыта пакінулі нейкія прадметы на чыгуначных пуцях. Да пошукаў далучылі спецназаўцаў унутраных войскаў з атрадаў «Віцязь» і «Рысь». Яны аглядаюць чыгунку і наваколле пешшу, на аўтамабілях і з дапамогай беспілотнікаў.

Яшчэ адна ўводная тычыцца двух джыпаў без апазнавальных знакаў. Паводле сцэнарыя, іх пасажыры маюць намер прарвацца праз дзяржаўную мяжу. Іншыя магчымыя прыгоды гэтых джыпаў МУС пакуль не раскрывае.

У вучэннях задзейнічалі 7‑ю асобную спецыяльную міліцэйскую брыгаду, крымінальную міліцыю, ГУБАЗіК і Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.

ДАІ загадана ўзмацніць нарады, а ў некаторых населеных пунктах плануюць павялічыць колькасць камер назірання.

Каментары6

  • жыпы
    03.09.2026
    Гэта неяк мелка, а давайце зробім прарыў на бтрах, ці, што яшчэ лепш, на цяжкіх бамбардзіроўшчыках, і не па Лёзна, а па Драздах, і каб Ваня Кубракоу быў апрануты, як той Рэмба у першай крові. Неяк мелка плаваюць хлопчыкі
  • Незримый бой
    03.09.2026
    А таксама затрымліваць вёдры і пацукоў, знойдзеных разам ці асобна.
    Бабы з пустымі вёдрамі? Нейтралізоўваць на месцы, калі на шляху картэжа.
  • 5
    03.09.2026
    Джипы через границу - это традиция уже, интерьерное украшение к ним рюкзак. Надо им подкинуть идею, что надо ловить не джипы, а роботов самоходных с реактивными рюкзаками, джипы уже устарели.

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць