Грамадства44

Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску

Невядомыя выламалі кій і пашкодзілі руку скульптурнай выявы былога папы рымскага, усталяванай на падворку касьцёла Езуса Міласэрнага.

Паводле мясцовых парафіянаў, скульптура пацярпела ад вандалаў ужо ў другі раз. Першы такі выпадак здарыўся неўзабаве пасьля адкрыцьця помніка ў верасьні 2008 году, прымеркаванага да 30‑х угодкаў абраньня Яна Паўла II на апостальскі пасад у Рыме.

Вікарый парафіі ксёндз Раман распавёў, што ў міліцыю пададзена заява, каб знайшлі злачынцаў. Сьвятар перакананы, што вандалы папсавалі помнік наўмысна, тым больш што такое здарылася ўжо не ўпершыню. Ксёндз Раман кажа, што мінулым разам таксама зьвярталіся па дапамогу да міліцыянтаў, аднак дагэтуль ніхто зь міліцыі не паведаміў, ці завяршылася сьледзтва і ці знайшлі вінаватых.

Скульптуру Яна Паўла ІІ падараваў касьцёлу адзін з парафіянаў. Ён жа ўклаў сродкі ў яе рамонт пасьля першага нападу вандалаў. Гэтым разам, паводле ксяндза Рамана, пашкоджаньні скульптуры больш істотныя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане2

Сабчак і былы кіраўнік RT Красоўскі падчас інтэрв’ю каталіся ў аўтазаку па Маскве. «Спыніце, б**. Я што, у закладніках?»8

Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»4

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі6

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда17

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць