Свет22

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц

Дзяржаўная нафтавая кампанія Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco паведаміла як мінімум двум еўрапейскім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам, што ў кастрычніку яны не атрымаюць сырую нафту паводле доўгатэрміновых кантрактаў. Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, гэта рашэнне тычыцца ўсіх еўрапейскіх купцоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Cristobal Olivares/Bloomberg via Getty Images

Праблемы з экспартам узніклі пасля таго, як на мінулым тыдні беспілотнік пашкодзіў нафтаправод Saudi Aramco каля Чырвонага мора. У апошнія месяцы ён забяспечваў асноўную частку экспарту саудаўскай нафты, паколькі Армузскі праліў на супрацьлеглым баку краіны застаецца заблакаваным.

Еўрапейскія кампаніі звычайна атрымліваюць саудаўскую нафту на падставе доўгатэрміновых дамоў, якія гарантуюць рэгулярныя штомесячныя пастаўкі. Скарачэнне імпарту ўжо паўплывала на рынак: цана фізічных паставак нафты Dated Brent на гэтым тыдні перавышала 130 даляраў за бараль. Пры гэтым ф'ючарсы Brent на найбліжэйшы месяц даражэлі толькі да 109 даляраў, а ў пятніцу іх кошт апусціўся ніжэй за 105 даляраў.

На фоне дэфіцыту нафты польскай кампаніі Orlen ужо давялося тэрмінова шукаць іншых пастаўшчыкоў. Адсутнасць саудаўскай нафты ў кастрычніку можа прымусіць еўрапейскія нафтаперапрацоўчыя заводы яшчэ больш актыўна шукаць альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны, што можа прывесці да далейшага росту цэн у рэгіёне.

У Saudi Aramco разлічваюць часткова аднавіць працу пашкоджанага нафтаправода ў найбліжэйшыя некалькі дзён, а цалкам вывесці яго на поўную магутнасць — на працягу шасці тыдняў.

Еўрапейскім купцам зручна атрымліваць нафту праз порт на Чырвоным моры. Адтуль яе можна перапампоўваць па егіпецкім нафтаправодзе ў міжземнаморскі порт Сідзі-Керыр, дзе нафту загружаюць на танкеры для далейшай дастаўкі на еўрапейскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Каментары2

  • Шпак
    18.09.2026
    Агент Красноў выконвае заданне Масквы. Трампісты - найбольш маргінальная частка грамадства ЗША.
  • Джордж
    20.09.2026
    Шпак, Гэта ж добра. Выкіды вуглякіслага газа зменшацца. Еўрапейцы толькт радыя павінны быць.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць