У Мінску забаранілі публічную культурна-асветніцкую дзейнасць мастака Сяргея Філіпава. Цяпер ён не можа праводзіць у сталіцы творчыя сустрэчы і лекцыі, піша Reform.news.

На сустрэчы з аніматарам Міхаілам Тумелем у межах праекта Сяргея Філіпава. Фота: сацсеткі
На працягу апошняга года Філіпаў курыраваў асветніцкі праект, у межах якога прайшло каля 20 культурных імпрэз на шасці пляцоўках. Сярод іх была і Мінская абласная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна. У сустрэчах удзельнічалі вядомыя беларускія дзеячы культуры і краязнаўцы.
Сяргей Філіпаў — беларускі пісьменнік, мастак і дзеяч культуры. Ён з'яўляецца аўтарам кніг і публікацый пра гісторыю Мінска, гарадскі побыт і нефармальныя субкультуры 1970‑х і 1980‑х гадоў. Таксама Філіпаў вядомы як адзін з піянераў рэкламнай справы ў Беларусі.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары