Бізнэс-квартал «М15» у Мінску выставілі на продаж. Гаворка ідзе пра квартал з установамі грамадскага харчавання, шоўрумамі і офісамі ў раёне Асмалоўкі.

Фота: Яндэкс-карты
Як сказана ў аб'яве, 90% устаноў на яго тэрыторыі адкрытыя і працуюць. Квартал займае амаль 11 тыс. «квадратаў». За яго хочуць $27 млн, гэта значыць больш за 81,4 млн рублёў, піша Office Life.
«М15» знаходзіцца ў квартале вуліц Машэрава, Куйбышава, Кісялёва і Чычэрына.
На месцы бізнэс-квартала ў мінулым стагоддзі працаваў Доследна-эксперыментальны завод тэхналагічнага абсталявання, дзе праектавалі ракеты. Потым пляцоўка пуставала, а ў канцы 2010‑х рэканструкцыяй занялася сталічная кампанія «Белцяжмаш»: бізнэсмены выкупілі ўчастак на аўкцыёне за 8,1 млн рублёў.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары