Свет99

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял

Прадпрымальнік з Растова Якаў Майбарода атрымаў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму за жахлівае забойства сваёй малой дачкі, але адправіўся на вайну супраць Украіны і загінуў. Цяпер яго імя занеслі на помнік побач з імёнамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Імя Майбароды на мемарыяле ў пасёлку Чарткова Растоўскай вобласці знайшоў канал «Пост». Помнік у памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны і ўдзельнікаў так званай «СВА» ўрачыста адкрылі ў канцы верасня.

«Якаў на СВА загінуў, пры штурме. 3 красавіка 2025 года», — расказаў выданню яго дзядзька. Пахаванне «было звычайным», дадалі суседзі.

Паводле «Поста», у 2025 годзе Майбарода прайграў апеляцыю на прысуд. Касацыйную скаргу падаваць не стаў — вырашыў падпісаць вайсковы кантракт. На вайну ён адправіўся з калоніі.

Забойства васьмімесячнай дзяўчынкі адбылося ў 2024 годзе. У судзе Майбарода і яго жонка Анастасія перакладалі віну адно на аднаго.

Паводле Анастасіі, муж збіраўся разводзіцца. Яна прыгразіла спагнаць з яго аліменты, пасля чаго ён забіў дачку. Жанчына сцвярджала, што затым муж пагражаў забіць і яе. У выніку яна дапамагала яму пазбавіцца ад цела дзіцяці.

«Ён складаў кавалкі ў мясарубку, а я трымала пакет», — сказала Анастасія ў судзе.

Цела дзяўчынкі расчлянілі, парэшткі прапусцілі праз электрычную мясарубку і ў пакетах паклалі ў маразільнік.

Пасля гэтага Анастасія выклікала паліцыю і заявіла, што дачку выкралі невядомыя рабаўнікі. Паліцыянты абшукалі кватэру і адправілі змесціва маразільніка на экспертызу.

Якаў у судзе сцвярджаў, што не забіваў дзіця і ўвогуле не быў дома ў момант забойства. Аднак раней ён даваў іншыя паказанні: казаў, што выпадкова зачапіў дачку ўдарам нагі і дапамагаў расчляняць яе цела.

Суд прызначыў яму 15 гадоў калоніі строгага рэжыму, Анастасіі — 13 гадоў калоніі.

24-гадовая Анастасія ў судзе

Як паведамляе «Пост», жанчына таксама прасілася на вайну — медыкам. Да арышту яна вучылася на апошнім курсе медыцынскага ўніверсітэта.

Каментары9

  • Якаў Майбарода не на шмат адрозніваецца ад свайго дзеда
    07.10.2026
    "герояў" ДРУГОЙ сусветнай вайны, толькі ў Нямеччыне 2 000 000 (Wiki) немак было згвалтавана, ў Беларусі і Польшчы тая самая сітуацыя, нават ГАБРЭЙКІ з Даўхаў і Асвенцым былі згвалтаваны маскоўскімі "героямі" ДРУГОЙ сусветнай вайны. Таму Якаў Майбарода не на шмат адрозніваецца ад свайго дзеда выцірана
  • Захар
    07.10.2026
    Какая. страна, такие и «герои».
  • 400 лет так
    07.10.2026
    В русском мире России всегда так, в нём и у него, только такие херои.......

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць