Каханне і сэкс1111

Новы мужчына: пяшчотны, далікатны, і плача

Мужчына! Ты па-ранейшаму забаўлены неадчэпнымі думкамі, як пракарміць сям’ю, як прасунуцца ў кар’еры, як зрабіцца моцным і нязломным? Новая мужчынскасць дазваляе табе зрабіць тое, не напінаючы жылаў.

Паняцце мужчынскасці зведала за апошні час шмат зменаў. Фемінізм спрычыніўся да вызвалення жанчыны, гомасэксуалы пасля доўгіх змаганняў пакрысе атрымліваюць больш правоў, і ўсё гэта, як ні дзіўна, паўплывала на вобраз звычайнага гетэрасэксуальнага мужчыны. Цяпер ён можа быць крыху больш пяшчотнейшы, чуллівейшы, і яму нават дадзенае права падумваць пра пластычныя аперацыі.

Стары вобраз мужчыны быў аднаслойным і строгім. Ад мужчыны чакалі, што ён будзе моцны абаронец, мужны ўсёзнаўца і паноўны самалюбец. Мужчына быў тым, хто корміць, тым, хто ўсталёўвае ў сям’і строгія межы і абмежаванні, што называецца, «кіруе працэсам». Мужчына мусіў ускараскацца на вяршыню сямейнай піраміды і не мець патрэбы ў помачы. А яшчэ шукаць далікатную, хатнюю, жаноцкую жанчыну.

Новая мужчынскасць — з’ява не такая простая. Яна разнастайная і шматгранная. Новая мужчынскасць дазваляе мужчыну быць слабым і нават крыху палахлівым, сумнявацца, а таксама зрабіцца мяккім і далікатным. А ўсім сваім крытыкам наш герой атрымаў права адказаць: «Мужчына таксама чалавек».

У прыватным жыцці новы мужчына — неабавязкова асноўны карміцель у сям’і, ён не павінен быць «кепскім жандарам», згінацца над сямейнікамі крукам, яму не трэба караскацца на вяршыню сямейнай піраміды, а яго жанчына не абавязкова мусіць заставацца мяккай і сямейнай. Выдае на тое, што мужчыну ўжо не даваць рады ўсім фізічным заняткам у доме (балазе цяпер ёсць шматлікія спецыялісты).

У старой мужчынскасці было шмат заганаў. Мужчына, які цер свае дзянькі, як арабскі шэйх, які кіраваў наваколлем і трымаў свет у сваіх эканамічных абцугах, песцячы свой статус валадара, з цягам часу рабіўся зажорсткім і надта суворым, у яго не ставала часу на самога сябе. Такія мужчыны былі нягнуткімі ў шмат якіх пытаннях, ім бракавала часу на бацькоўства, яны бралі на сябе зашмат і не ўмелі падзяліцца цяжарам адказнасці з жанчынай. Выходзячы на пенсію, такі мужчына марнеў і гібеў – такой вялікай была розніца паміж пенсійным і актыўным жыццём.

Новая мужчынскасць дазваляе мужчыну цешыцца з перавагаў новай сітуацыі: ім можна быць крыху здзяцінелымі і рабіць глупствы, яны могуць мець асалоду ад гадавання дзяцей, ім дазваляецца прыслухацца да сябе і выявіць рэчы, якія робяць іх шчаслівымі. Ім можна не напінаць жылы і не класці ўсё жыццё на алтар кар’еры. Цяпер ім дазваляецца абаперціся на жанчыну ў эканамічным сэнсе (што яны рабілі і раней, але не казалі публічна), ім можна быць разняволенымі: даглядаць і песціць сябе.

З аднаго боку, шмат людзей адчуваюць небяспеку, што за цяперашнім светам статус мужчыны прыніжаецца, і ён ужо не прымаецца як верхаводнік у грамадстве ўвогуле і ў асабістым жыцці ў прыватнасці. З іншага боку, сучасным мужчынам прапануецца разняволіцца і атрымліваць ад новай сітуацыі асалоду, прыўлашчыць новыя паводзіны і думкі, якія ў старыя часы лічыліся б «ганебнымі» і «жаночымі», якія насамрэч могуць палегчыць і аптымізаваць іх жыццё.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць