Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост
Калі журавель стаіць на зямлі са складзенымі крыламі, ззаду ў яго звісае раскошны «хвост», падобны да пеўневага. Але гэта толькі так здаецца, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Сяргея Аднавала
На самай справе гэта трохрадныя махавыя пёры, якія растуць на плечавой костцы крыла каля тулава. Яны такія доўгія і пышныя, што могуць поўнасцю закрыць хвост птушкі.
Сапраўдны ж хвост у журавоў прамы і кароткі. Калі птушка ўзлятае і распраўляе крылы, ззаду можна пабачыць акуратны маленькі хвосцік.

Фота Таццяны Навачук
Вось такая аптычная ілюзія. Прырода ўмее здзіўляць.
Каментары