Грамадства77

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?

«Я выйшла на волю дзякуючы таму, што ў нейкі момант былі ўведзеныя санкцыі, а потым з імі пачалі працаваць, нешта знялі».

Марыя Калеснікава. Фота: Lookby.media

Былая палітзняволеная Марыя Калеснікава кажа, што ніколі не выступала супраць санкцый. Яна таксама паведаміла, што стварае ў Германіі арганізацыю з дыпламатычным напрамкам. Пра гэта Калеснікава расказала ў размове са Змітром Лукашукам у эфіры «Еўрарадыё».

Значная частка размовы прысвечаная лісту палітвязняў, які яна падпісала. У лісце заклікаюць заходніх палітыкаў выкарыстоўваць дзеля вызвалення людзей усе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, фарматы перамоў, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу.

Лукашук спытаў, ці не супярэчыць гэта яе ранейшай пазіцыі: маўляў, у прынцыпе яна выступае супраць ціску, а цяпер падпісала ліст, дзе ціск згаданы.

«А можна вас спытаць, адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску? Я дзесьці пра гэта казала?» — адказала Калеснікава.

Журналіст удакладніў: многія, прачытаўшы ліст, лічаць, што ў ім заклікаюць зняць санкцыі авансам, у тым ліку ваенныя.

«Мне здаецца, людзі ўмеюць чытаць паміж радкоў. А я такой здольнасці не маю. Што чытаю, тое і бачу. Пад тым, што там напісана, я падпісваюся пад кожным словам», — сказала яна.

Калеснікава лічыць, што праца дыпламатыі і ёсць у тым, каб выкарыстоўваць і ціск, і размову. Як прыклад яна прывяла ўласны лёс:

«Я выйшла на волю дзякуючы таму, што ў нейкі момант былі ўведзеныя санкцыі, а потым з імі пачалі працаваць, нешта знялі. І вялікая колькасць людзей, больш за пяцьсот, выйшла дзякуючы перамовам. Адно без другога не працуе».

«Калі вы знойдзеце цытату, дзе я кажу, што я супраць санкцый, мне было б цікава яе пачуць», — дадала яна.

Пазней Лукашук папрасіў сказаць канкрэтна, які ціск на рэжым Калеснікава падтрымлівае.

«Ціск існуе ўжо шэсць гадоў у розных напрамках. Не думаю, што магу дакладна ацаніць, што з гэтага больш дзейснае, а што менш. Але я дакладна магу ацаніць, што з гэтага дрэнна для саміх беларусаў», — сказала Калеснікава. Якія менавіта меры яна мае на ўвазе, яна не ўдакладніла.

На яе думку, калі ціск можа стаць падставай для перамоў і кампрамісаў, гэта трэба выкарыстоўваць. А на засцярогу, што Лукашэнка можа падмануць, яна адказвае, што санкцыі заўсёды можна вярнуць. Лукашук запярэчыў, што еўрапейскія санкцыі так лёгка не аднаўляюцца.

«Я гэта выдатна разумею, але я не той чалавек, які прымае рашэнне, уводзяцца яны ці здымаюцца», — адказала Калеснікава.

Калеснікава цяпер жыве ў Берліне. Пра свае планы яна расказала, калі тлумачыла, чаму не пайшла ў Каардынацыйную раду. Акрамя аднаўлення здароўя і музыкі, яе час займае новы праект: «Я ствараю ў Германіі арганізацыю, якая будзе займацца рознымі напрамкамі, у тым ліку дыпламатычным».

На пытанне, ці гэта «офіс Марыі Калеснікавай», яна адказала адмоўна. Па яе словах, у арганізацыі будзе тры напрамкі. Яна назвала два: культурную дыпламатыю і «дыпламатыю, ці стратэгічны дыялог». Пра трэці напрамак, назву арганізацыі і час запуску яна не сказала.

«Але гэта ні ў якім разе не офіс і не нешта іншае», — падкрэсліла Калеснікава.

Каментары7

  • Пум Пум
    28.10.2026
    То бок яна не толькі музыка, яна шчэ і гімнастка. Фантастычны шпагат
  • Папкорн
    28.10.2026
    Нешта нашая Прэзідэнтка Ціханоўская стала губляць павестку. То палітвязні ўзнялі рух, то Калеснікава шпарыць наратывы, а заўтра ўвогуле Першы Джэнтэльмен абяцаў даць жару ўсім незалежным валянтэрам. Трэба тэрміновую калонку пра чарговы ланч-бокс выпускаць!
  • Nk
    28.10.2026
    >>А можна вас спытаць, адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску? Я дзесьці пра гэта казала?» —

    Выдатнае пытанне. Нават у лісту есць ціск як адзін з варыянтаў дасягнення мэтаў.

    Але як тады з ей спрачацца фэйсбучным ваярам, прадстаўнікам маргінэза і канапным экспертам? Ніяк.

    Тады мы прачытаем паміж радкоў, перакруцім змест, нешта дадумаем і - вуаля - рэцэпт для бульбасрача гатовы!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую25

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць