Здарэнні

У Заслаўі пацыент угнаў «хуткую дапамогу»

Хвораму падалося, што яго лечаць занадта павольна, і ён вырашыў ехаць у шпіталь сам.

У міліцыю ў Заслаўі паступіў нечаканы званок: хтосьці паквапіўся не на простую машыну, а на «хуткую дапамогу». Аказалася, што ўгоншчыкам стаў пацыент, якому лекары толькі што аказалі першую дапамогу.

Скрываўленага чалавека на прыпынку ўбачылі мінакі і адразу патэлефанавалі лекарам. Медыкі знайшлі там ладна захмялелага грамадзяніна з сінякамі. Растлумачыць, што здарылася, ён не змог. Доктар апрацаваў рану, наклаў павязку і папрасіў пачакаць, пакуль ён і кіроўца адыдуць да шапіка.

Некалькіх хвілінаў пацыенту цалкам хапіла: літаральна праз імгненне разгублены медперсанал назіраў, як іх машына знікае ўдалечыні.

— Паведамленне пра ўгон паступіла ў 18.37, — удакладняе дэталі крымінальнага здарэння начальнік Заслаўскага аддзела дэпартамента аховы Андрэй Собалеў. — А ўжо ў 18.45 па рацыі адазваўся наш супрацоўнік, які ахоўваў адно з прадпрыемстваў горада. Ён убачыў, як перад прахадной спыніўся аўтамабіль хуткай дапамогі, з якога выйшаў чалавек з перебінтаванай галавой.

А праз лічаныя хвіліны зламысніка затрымаў дзяжурны нарад.

Дарэчы, аказалася, што на скрадзенай «хуткай» пацыент збіраўся ехаць… у шпіталь. «Лекары павольна аказвалі дапамогу, не спяшаліся мяне даставіць у шпіталь», — расказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць