Свет

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША

Еўрапейскі саюз не плануе аднаўляць закупкі расійскага газу праз ЗША, нягледзячы на прапановы, якія абмяркоўваюцца ў рамках амерыканскага падыходу да мірнага ўрэгулявання расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта выданню EUobserver паведамілі некалькі еўрапейскіх дыпламатаў.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Адзін з прадстаўнікоў ЕС падкрэсліў, што Еўрасаюз прынцыпова прытрымліваецца курсу на адмову залежнасці ад расійскіх выкапнёвых энергарэсурсаў. Іншы дыпламат заявіў, што цяпер няма ніякіх падстаў змякчаць санкцыі і абмежаванні супраць Расіі. Наадварот, з улікам расійскіх удараў па ўкраінскім насельніцтве і інфраструктуры Еўропа лічыць неабходным узмацняць ціск на Маскву.

У кастрычніку заходнія партнёры Украіны правялі дзве сустрэчы, прысвечаныя яе пасляваеннаму аднаўленню і гарантыям бяспекі. Трэцяя сустрэча праходзіць у Бруселі ў сераду і чацвер. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі Украіны, дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі Еўракамісіі, НАТА і Сусветнага банка.

Па словах аднаго з дыпламатаў, падчас двух брыфінгаў па выніках перамоў з амерыканцамі пытанне аднаўлення закупак расійскага газу не ўздымалася.

Між тым амерыканскі падыход да мірнага ўрэгулявання прадугледжвае не толькі гарантыі бяспекі, але і эканамічныя выгоды для Украіны і Расіі. На сустрэчы ў пачатку кастрычніка ў Маямі ўкраінскай дэлегацыі са спецыяльным пасланнікам ЗША Стывам Уіткафам абмяркоўвалася магчымасць эканамічнай рэінтэграцыі Расіі, Украіны і Еўропы праз пагадненне ў энергетычнай сферы.

Адным з элементаў такой дамоўленасці мог бы стаць трубаправод для паставак расійскіх нафты і газу ў Еўропу праз Украіну пры пасярэдніцтве ЗША. Прыбытак ад транзіту і продажу энергарэсурсаў прапаноўвалася дзяліць паміж Масквой і Кіевам.

Аднак еўрапейскія дыпламаты падкрэсліваюць, што цяпер у ЕС няма планаў вяртання да закупак расійскага газу. Пытанне таксама не абмяркоўвалася на перамовах у Бруселі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну45

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну45

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць