Спецпрадстаўнік Пуціна назваў «фэйкам» навіну пра тое, што танкеры з расійскім дызелем па дарозе ў ЗША змянілі курс
«Адкуль столькі фэйкавых навін ад FT?» — напісаў Кірыл Дзмітрыеў.

Танкер Leruo, які задзейнічаны ў перавозцы за акіян расійскага дызелю. Фота: Vessel Finder
Спецпрадстаўнік Пуціна назваў «фэйкам» Financial Times навіну пра тое, што танкеры з расійскім дызелем па дарозе ў ЗША змянілі курс.
«Фэйк. Танкеры, якія накіроўваюцца ў ЗША, працягваюць ісці сваім курсам. Адкуль столькі фэйкавых навін ад FT?» — напісаў Кірыл Дзмітрыеў у сацыяльнай сетцы X.
Раней Financial Times паведаміла, што два танкеры, якія накіроўваліся ў ЗША ў межах «дызельнай здзелкі» Трампа і Пуціна, змянілі курс.
Паводле даных выдання, танкер Leruo змяніў пункт прызначэння, які перадаваў праз сістэму сачэння, на «Бразілія», а танкер Talisman сышоў у Міжземнае мора і цяпер перадае статус «у чаканні распараджэнняў».
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары