Музыка44

Мэрыя Чарнігава афіцыйна адмовіла ў правядзенні Be Free

Але фестываль можа прайсці ў іншым месцы.

Але фестываль можа прайсці ў іншым месцы.

Арганізатары фэсту атрымалі адказ ад украінскіх чыноўнікаў. У лісце за подпісам намесніка мэра Чарнігава адмова тлумачыцца тым, што выбранае для правядзення фестывалю месца на беразе Дзісны з’яўляецца ландшафта-рэакцыйнай зонай агульнагарадскога значэння. І выкарыстанне гэтай тэрыторыі пад фэст

можа прывесці да нанясення шкоды ці знішчэння асобных відаў раслінаў.

У дадатак у лісце ідзе гаворка пра тое, што арганізатарам патрэбна правесці даследаванне акваторыі ракі, арганізаваць выратавальны пост, узгадніць усе пытанні з мясцовым аддзелам МНС і саніпідэмстанцыяй.

Віталь Супрановіч кажа, што калі мэрыя адмовіла ў правядзенні фэсту, то абавязкова адмовяць і пералічаныя службы. Таму няма сэнсу да іх звяртацца.

Але сп. Супрановіч кажа, што ўсё-ткі фэст можа адбыцца сёлета.

Цяпер вядуцца перамовы з іншымі ўкраінскімі гарадамі. І калі хутка атрымаецца вырашыць усе арганізацыйныя пытанні, то Be Free пройдзе. Сп. Супрановіч не выключае, што перанесці давядзецца і на месяц. А пакуль арганізатары яшчэ вырашаюць як рэагаваць на атрыманую адмову. Магчыма, будзе пададзена скарга.

Нагадаем, што ў пачатку тыдня арганізатары заявілі аб адмене сёлетняга фэсту. Прычына была ў тым, што чарнігаўская мэрыя адмаўлялася даць які-небудзь адказ на іх запыт.

Рок фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай «Права быць свабодным». У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны — у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён адбыўся ў Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі «Ляпіс Трубецкі», «Воплі Відаплясава», «Крама», B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя. Сёлета ён павінен быў прайсці 21-23 жніўня.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю6

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам30

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць