Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева лічыць малаверагоднай пэрспэктыву экстрадыцыі зь Менску і Лёндану абвешчаных у вышук на радзімеэкс-прэзыдэнта рэспублікі Курманбека Бакіева і членаў яго сям’і.
Пра гэта Атунбаева заявіла сёньня тут у інтэрвію прадстаўнікам расейскіх інфармацыйных агенцтваў.
«Ёсьць бляклая пэрспэктыва экстрадыцыі зь Лёндану абвешчанага ў вышук сына
Паводле словаў Атунбаевай,
нават «усемагутная Расея пакуль ня можа дамагчыся ад Вялікабрытаніі выдачы Барыса Беразоўскага і Ахмеда Закаева».
Тым ня менш яна не выключае магчымасьці выдачы ангельскім правасудзьдзем кіргіскім уладам Максіма Бакіева.
«Дай Бог нам (новаму кіраўніцтву рэспублікі) увайсьці ў прававое поле і мы зноў пачнём дзейнічаць у гэтым напрамку», — паабяцала кіраўнік дзяржавы.
Кажучы аб магчымасьці экстрадыцыі зь Менску былога прэзыдэнта, Атунбаева сказала: «Магчыма, у Беларусі зьменіцца кіраўніцтва, і тады мы зноў зможам падняць гэтае пытаньне».
Раней Беларусь адказала адмовай на запыт аб экстрадыцыі адхіленага ад улады былога кіргіскага лідэра. Паводле дадзеных Генэральнай пракуратуры Кіргізстану, у міжнародны вышук пасьля зьмены ўлады ў краіне былі абвешчаныя больш за дзесяць блізкіх сваякоў Бакіева і набліжаных да яго людзей
Каментары