Грамадства

За мінулы тыдзень у Беларусі патанула 138 чалавек

За мінулы тыдзень, з 19 па 25 ліпеня, у Беларусі ад пападання вады ў дыхальныя шляхі загінула 138 чалавек, у тым ліку сем непаўналетніх.

Як паведамілі БелаПАН у Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах (Асвод), 113 чалавек патанулі непасрэдна пры купанні ў вадаёмах.

Разам з тым 83 чалавекі ўдалося выратаваць, а таксама папярэдзіць прыкладна 800 трагедый на вадзе.
Спецыялісты адзначаюць, што прычына большасці здарэнняў — парушэнне правілаў бяспечных паводзін на вадзе. Акрамя таго, многія з патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

На мінулым тыдні ў вадзе загінулі двое двухгадовых дзяцей. Так, у вёсцы Стары Двор Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці па недаглядзе бацькоў хлопчык упаў у адкрыты люк палівачнага калодзежа і патануў. У Крычаве Магілёўскай вобласці двухгадовая дзяўчынка патанула ў надзіманым басейне, застаўшыся без нагляду бацькоў.

Усяго з пачатку года па 25 ліпеня ў Беларусі патанулі 747 чалавек, уключаючы 58 непаўналетніх.

За аналагічны перыяд мінулага года — 474 чалавекі, уключаючы 60 дзяцей. Нагадаем, з 12 па 18 ліпеня ў краіне патанула 145 чалавек. Гэты перыяд стаў рэкордным па колькасці патанулых за апошнія 30 гадоў. Разам з тым з пачатку года 564 чалавекі работнікам Асвода ўдалося выратаваць (540 — летась).

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць