Тэатр1515

Пінігін паставіць «Пінскую шляхту» па-польску

Хоць «і расейцы, і палякі нам да дупы, нам да сракі».

У варшаўскім тэатры «Рампа» пры канцы кастрычніка Купалаўскі тэатр пакажа класічную п'есу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». Для польскага гледача п'еса будзе агучана па-польску. Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін.

«Палякі кажуць, што «Пінскай шляхтай» беларускі тэатр адкрывае ім імя яшчэ аднаго польскага класіка, — кажа Мікалай Пінігін. — Ды я на гэта адказваю: «Няхай так».

Ці не ганебна для Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выступаць у тэатры «Рампа», а не на знакамітых сцэнах «Тэатра Народавага» і Ateneum'а?

«У нас карона не зваліцца, — кажа Пінігін. — Гэта ж наш першыя крокі на міжнароднай арэне, і думаю мы годна прадставім наш спектакль».

Прэм'ера класічнага фарс-вадэвіля «Пінская шляхта» ў пастаноўцы Пінігіна адбылася ў Купалаўскім у 2008 г. Ролю станавога прыстава Кручкова ў ім грае вядомы актор Віктар Манаеў. Рэжысёр зрабіў п'есу вельмі незалежніцкаю, калі пад заслону засцянковая шляхта з гонарам падымае свае радавыя гербы, а падчас п'есы гучаць прыпеўкі: «І расейцы, і палякі нам да дупы, нам да сракі».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае29

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць34

Фон дэр Ляен паабяцала, што Украіна атрымае заблакаваныя Орбанам 90 мільярдаў еўра «так ці інакш»5

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

У памерлага былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі нарадзілася дачка3

«Польшча стала не тая, што раней». Эмігранты, якія вярнуліся ў Беларусь, патлумачылі чаму і падзяліліся ўражаннямі52

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

«Ва Украіне ніхто не верыць, што там такое робіцца». Украінец, якога затрымалі ў Беларусі за два дні да вайны, расказаў пра пакуты за кратамі5

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько5

Былы нарвежскі прэм'ер Ягланд зрабіў спробу самагубства на фоне абвінавачання ў сувязях з Эпштэйнам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае29

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць