Грамадства

Былы дырэктар «Нафтану» асуджаны на 4 гады

Былога гендырэктара аб’яднаньня «Нафтан» Канстанціна Часнавіцкага прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці й асудзілі на 4 гады зьняволеньня. Проста ў судзе Канстанціна Часнавіцкага ўзялі пад варту.

Былога гендырэктара аб’яднаньня «Нафтан» Канстанціна Часнавіцкага прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці й асудзілі на 4 гады зьняволеньня. Проста ў судзе Канстанціна Часнавіцкага ўзялі пад варту.

Абвінаваўчым прысудам завяршылася яшчэ адна гучная антыкарупцыйная справа – супраць былога гендырэктара «Нафтану» Канстанціна Часнавіцкага і ягоных падначаленых, адказных кіраўнікоў аб’яднаньня Віталя Бандарчука і Сяргея Мартынава. Два месяцы іх судзілі ў Вярхоўным Судзе. Канстанціна Часнавіцкага суд прызнаў вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці й асудзіў да 4 гадоў зьняволеньня, такі ж тэрмін атрымаў Сяргей Мартынаў. Віталь Бандарчук – на год больш.

Суд часткова задаволіў грамадзянскі пазоў «Нафтану» да ўсіх трох абвінавачаных – агулам на 8 мільярдаў рублёў. Таксама суд пастанавіў сканфіскаваць грошы з даляравага рахунку Канстанціна Часнавіцкага – болей за 1 мільён 240 тысяч даляраў. Паводле суду, гэтыя грошы былы гендырэктар атрымаў незаконна.

Працэс над спадаром Часнавіцкім і ягонымі саўдзельнікамі быў закрытым, і толькі цяпер сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці справы. У прыватнасьці, вядома, што Канстанцін Часнавіцкі прызнаваў сябе вінаватым часткова, а пра грошы ў замежным банку казаў, што іх зарабілі ягоныя дзеці-камэрсанты. Паводле яго, ранейшыя зьвесткі пракуратуры пра тое, што ён вярнуў грошы дзяржаве, – няпраўда.

Пасьля агучваньня прысуду былы дырэктар не пасьпеў нічога пракамэнтаваць, яму адразу надзелі кайданкі й забаранілі адказваць на пытаньні журналістаў. Адвакат Сьвятлана Лабоха сказала, што Канстанцін Часнавіцкі быў гатовы да такога выніку:

(Лабоха: ) «Ён не прызнаваў сваёй віны паводле артыкулу, згодна зь якім быў арыштаваны і аддадзены пад суд, – гэта крадзеж у вялікіх памерах праз злоўжываньне службовым становішчам. Гэты артыкул не знайшоў пацьверджаньня ў судзе, і гэтым мы вельмі задаволеныя. Але іншыя абставіны, якія выявіліся падчас папярэдняга сьледзтва, суд кваліфікаваў як незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. На маю думку, гэта не зусім дакладна зь юрыдычнага боку».

Дарэчы, судзьдзя Віктар Ракіцкі, які вёў працэс, зрабіў заўвагу сьледчым КДБ і пракуратуры за «нізкую якасьць сьледзтва» й недахоп кантролю за сьледзтвам.

Канстанціна Часнавіцкага арыштавалі ў сьнежні 2004 году й да жніўня 2005 году ён быў пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ, а потым – пад хатнім арыштам. Суд залічыў гэты час у ягоны тэрмін зьняволеньня. Такім чынам, за кратамі былому гендырэктару давядзецца адбыць ня больш за 2 гады і некалькі месяцаў. Назіральнікі не выключаюць, што на волю ён выйдзе й раней, калі трапіць пад амністыю ці ўмоўна-датэрміновае вызваленьне.

Да гэтага часу найбольшае пакараньне сярод кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў атрымаў былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў – суд прысудзіў яму 10 гадоў зьняволеньня. Адбывае пакараньне Міхаіл Лявонаў у менскай калёніі. Назіральнікі не выключаюць, што ў гэтую ж калёнію трапіць і Канстанцін Часнавіцкі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць