Эканоміка11

Палова беларусаў праз пяць гадоў займее высокахуткасны мабільны інтэрнэт

Пры гэтым колькасць абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт на 100 жыхароў складзе 38 (цяпер 18,3).

У Беларусі да 2015 года больш як палавіна беларусаў будуць забяспечаны мабільным шырокапалосным доступам у Інтэрнэт.
Гэта прадугледжана Стратэгіяй развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года, якая зацверджана пастановай Саўміна нумар 1174 ад 9 жніўня 2010 года.

Пры гэтым колькасць абанентаў і карыстальнікаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт на 100 жыхароў складзе 38 (цяпер 18,3).

Доля інтэграваных праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму (ААІС) дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў у агульным аб’ёме дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для аказання электронных паслуг, да 2015 года складзе не менш як 20 працэнтаў. Таксама будуць сфарміраваны колькасныя паказчыкі і забяспечана іх дасягненне ў частцы аказання інтэрактыўных і транзакцыйных электронных паслуг рознымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, і не менш як на 50 працэнтаў скарочаны час чакання выніку аказання паслугі.

Згодна са стратэгіяй, да 2015 года ў Беларусі колькасць дзяржаўных органаў і арганізацый, якія скарацілі сукупныя выдаткі на эксплуатацыю дзяржаўных інфармацыйных сістэм за кошт карыстання паслугамі спецыялізаваных арганізацый, складзе не менш як 10 працэнтаў ад колькасці арганізацый, якія эксплуатуюць дзяржаўныя інфармацыйныя сістэмы.

Доля даследаванняў і распрацовак у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у агульным аб’ёме навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, якія ажыццяўляюцца за кошт усіх крыніц фінансавання, будзе не менш за 20 працэнтаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць