«Хросны бацька» — 3 зроблены больш вытанчана, чым «Хросны бацька» — 1 і 2. І вось гэта насцярожвае. Піша Віталь Тарас.
«Хросны бацька» — 3 зроблены больш вытанчана, чым «Хросны бацька» — 1 і 2. І вось гэта насцярожвае.
На сайце НН апублікавана рэцэнзія Віталя Сіліцкага пад назвай «Час
«Чакаць, што акрамя суцэльнай банальшчыны расійскія тэлеканалы выкінуць на Лукашэнку «сапраўдны» кампрамат, не выпадае.Ва ўсіх грахах, якія павесілі
на Лукашэнку тры серыі «Хроснага бацькі», непасрэдна саўдзельнічаў расійскі палітычны клас і яго вышэйшыя прадстаўнікі. І ў фінансавых, і нафтавых справах, і ў фальсіфікацыі выбараў (…) Вядома, было б весела паназіраць, як справу зніклых слухалі б у Басманным судзе Масквы, а Мінскі гарадскі суд, у перапынку паміж судамі над удзельнікамі акцыяў 16 сакапада, пачаў бы разглядаць справы Сечына з Сяргеем Івановым. Але такога спектакля мы ад беларускай і расійскай палітэліт не дачакаем. Вельмі моцна яны трымаюць адна другую за тое ж самае месца».
Калі б гэтая рэцэнзія выйшла адразу па выхадзе дзвюх першых «серый» «Хроснага бацькі», яна трапіла б не ў брыво, але ў вока. Але, на мой суб’ектыўны погляд, менавіта гэты фільм НТВ (магчыма, таксама не апошні) выразна адрозніваецца ад папярэдніх. Там была адкрытая чорная прапаганда, зробленая наспех, змантажаваная ў асноўным з урыўкаў старых фільмаў (напрыклад, Юрыя Хашчавацкага ці Паўла Шарамета) Усё, пра што там ішла гаворка, сапраўды даўно было ўсім вядома.
У новым фільме,Пачынаючы з голасу «за кадрам» (у ранейшых серыях актор агучваў дыктарскі тэкст з нейкім дурным надрывам) і заканчваючы мантажом.па-мойму , усё далёка не так прымітыўна, і трэба вельмі пастарацца, каб гэтай розніцы не заўважыць. Нягледзячы на аператыўнасць (тут ёсць і следчая Байкова і нават былы памочнік Навумава Дудкін у Парыжы), ён зроблены больш прафесійна.
Новы фільм, а таксама тэкст да яго выглядае больш асэнсаваным. І галоўнае, у ім ёсць факты. Я, напрыклад, не ведаў гісторыі з прадпрымальніцай, якой далі 3 гады (а хацелі 11) за тое, што яна, нібыта, збіралася (!) не выплаціць крэдыт. Жанчыну пасадзілі за паўгода да тэрміну выплаты. Цяпер яна жыве ў Расіі. У мяне няма падставы не верыць яе словам, як няма падставы не верыць у канфіскацыю прадукцыі на мытні ў фірмы з Расіі, з якой быў заключаны кантракт на пастаўку віна ў Беларусь. У выніку прадпрымальнік ледзве не разарыўся, а віно, хутчэй за ўсё, было прададзена праз сетку крамаў канфіскату. У тым і рэч, што ўсё гэта вельмі знаёма нашым прадпрымальнікам. Такая селяві.
Можна запярэчыць: ды ці мала чаго я не ведаў! Такі, маўляў, глядач. Згодны — я даўно не тусуюся ні ў журналісцкіх, ні ў
сеціве. Інакш кажучы, я звычайны глядач і юзер. Але думаю, што фільм «Хросны бацька» разлічаны акурат не на палітолагаў ці іншых адмыслоўцаў, а на больш-менш звычайных гледачоў (якія, праўда, умеюць карыстацца інтэрнетам). І мяне гэты фільм пераконвае.
Пры гэтым я разумею, што перада мной, ізноў такі, прапаганда. Але якое мае значэнне, што расійская эліта дасць сто ачкоў наперад
лукашэнкаўскай? Гэты фільм зусім не на яе разлічаны…
Тым не менш, зроблены ён больш вытанчана, чым «Хросны бацька»- 1 і 2. І вось гэта насцярожвае.Гэта азначае, што ў заказчыка (у тае самай «эліты») ёсць час і натхненне. Як у таго украінскага казака з анекдота, што вастрыў сваю шаблю «на москаліка». Толькі тут усё наадварот. Цяпер маскалік вастрыць шаблю і робіць гэта ў прапагандыскім плане досыць паспяхова. Так што не да смеху.
Каментары