Эканоміка11

Сідорскі патрабуе разабрацца ў прычынах нежадання бізнесу ісці ў малыя гарады

Свае патрабаванні кіраўнік урада выказаў 24 жніўня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, на якім разглядаліся вынікі рэалізацыі Праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў у першым паўгоддзі 2010 года.

У Беларусі, заявіў Сідорскі, створаны прывабныя ўмовы для развіцця бізнесу, аднак у малых і сярэдніх гарадскіх пасяленнях тэмпы яго развіцця недастатковыя. «Прыдарожны сэрвіс як не ішоў, такі і не ідзе, сэрвіс паслуг як не ішоў, так і не ідзе. Трэба разбірацца», — канстатаваў прэм’ер.

Для вырашэння праблемы Сідорскі прапанаваў чыноўнікам весці на месцах больш актыўны дыялог з прадстаўнікамі бізнесу наконт перапонаў, якія перашкаджаюць развіццю дзелавой актыўнасці. «Чыноўнікі збяруцца і абмяркоўваюць: чаго гэта бізнес не ідзе? Дык вы з бізнесам сустракайцеся. А то селі, чакаюць, калі хтосьці прыйдзе і будзе дапамагаць ім працаваць», — абурыўся кіраўнік урада.

Сідорскі таксама запатрабаваў ад чыноўнікаў прааналізаваць нарматыўна-прававую базу:

«Мы стварылі нарматыўную базу, але ці задавальняе яна людзей на месцах?
Сядзьце, вывучыце дакументы, якія дзейнічаюць на тэрыторыях, збярыце бізнес, паглядзіце, чаму не будуюцца кафэ, рэстараны, прыдарожны сэрвіс». Паводле слоў прэм’ера, у выпадку неабходнасці ў прававую базу могуць быць унесеныя змяненні. «Калі штосьці трэба паправіць — будзем правіць», — сказаў ён.

У якасці прыкладу Сідорскі нагадаў, што чатыры гады таму ў Беларусі налічваліся адзінкі аграсядзібаў, а сёння, адзначыў ён, «іх тысячы». «Таму што ўрад чатыры разы вяртаўся да гэтых пытанняў, прымаліся рашэнні на карысць гэтага сектара эканомікі», — дадаў прэм’ер.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, «бізнес заўсёды пойдзе, калі яму будзе выгадна ствараць прадпрыемствы на гэтай тэрыторыі». «Чыноўнікі могуць напісаць 10–20 нарматыўных дакументаў, але калі бізнес будзе знаходзіць нейкія недахопы ў гэтых дакументах, ён ніколі не пойдзе працаваць у малыя гарады», — падсумаваў Сідорскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць37

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць37

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць