Меркаванні2828

Някляеў адказаў Рымашэўскаму

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты адрэагаваў на крытычную ацэнку яго праграмы адным з лідэраў БХД

Уладзімер Някляеў адрэагаваў на крытычную ацэнку ягонай праграмы адным зь лідэраў БХД Віталём Рымашэўскім:

«Рымашэўскі заявіў, што для яго няма такога кандыдата як я. Але я ішоў на ўдзел у выбарах не для таго каб сябраваць зь лідэрамі партыяў, а для таго, каб перамагаць на прэзыдэнцкіх выбарах і вывесьці краіну да лепшай долі. Таму зважаць на тое, што гаворыць дзеля таго, каб абазначыцца, каб выявіцца любы палітычны лідэр, я проста ня буду. І ніяк адносіны мае да тых людзей, якія будуць рэзка пра мяне выказвацца, ня будуць мяняцца. Я буду ўсё роўна ўспрымаць іх як партнэраў. Яны не маюць магчымасьці зладзіцца з рэжымам, але могуць паспрабаваць зладзіцца зь Някляевым. Бо ў мяне няма сілавікоў, КДБ, няма турмы. Вось яны і абазначаюцца. На здароўе. Гэта яны таксама працуюць на будучыню, яны маладыя, іх выбары наступныя, ім трэба набіраць палітычную вагу і яны, на жаль, не выбіраюць для гэтага сродкаў».

Віталь Рымашэўскі раней заявіў: «Пакуль у праграме Някляева ёсьць пункт пра інтэграцыю з Расеяй, перамовы зь ім немагчымыя».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць