Грамадства

Беларускія каровы ўцяклі ў Польшчу

Незвычайная гісторыя гэтымі днямі здарылася на беларуска-польскай мяжы – мяжу нелегальна перайшоў (пераплыў па рацэ Буг) вялікі статак беларускіх кароваў. «Імігрантак» з-за іх супраціву не ўдалося адправіць назад у Беларусь такім самым спосабам – цяпер яны чакаюць аўтатранспарту зь беларускага боку.

Незвычайная гісторыя гэтымі днямі здарылася на беларуска-польскай мяжы – мяжу нелегальна перайшоў (пераплыў па рацэ Буг) вялікі статак беларускіх кароваў. «Імігрантак» з-за іх супраціву не ўдалося адправіць назад у Беларусь такім самым спосабам – цяпер яны чакаюць аўтатранспарту зь беларускага боку.

Статак з 242 беларускіх кароваў, якія пасьвіліся на лузе непадалёк ад мяжы, падышоў да ракі Буг, па якой праходзіць беларуска-польская мяжа, каб напіцца. Паводле сьведкаў, раптам каровы пачулі як мычыць карова на польскім баку мяжы і, нібыта падпарадкоўваючыся нейкаму загаду, кінуліся ў ваду і хутка пераплылі раку, апынуўшыся на польскай тэрыторыі каля гарадка Янаў Падляшскі, што паміж Тэрэспалем і Семятычамі.

Пабачыўшы такі дэсант, польскія і беларускія памежнікі, а таксама пастух з польскага боку мяжы абсалютна разгубіліся.

На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі Янаўскага коннага заводу, дзе гадуюцца таксама і каровы - беларускіх кароваў, як сказаў кіраўнік заводу Марэк Трэля «у межах міжнароднай салідарнасьці надбужанскіх земляробаў» накармілі і паставілі ў хлявы. Нечаканых гасьцей агледзеў польскі вэтэрынар.

Спадар Трэля, аднак, падкрэсьліў, што не ўхваляе такіх формаў іміграцыі і хацеў бы, каб каровы як мага хутчэй вярнуліся ў Беларусь.

Спроба загнаць жывёлаў назад у ваду, каб яны пераплылі Буг у адваротным накірунку, скончылася правалам – каровы наадрэз адмовіліся нават увайсьці ў ваду. На Янаўскім конным заводзе чакаюць, пакуль беларускі бок прышле па іх грузавікі.

У сераду ўвечары імігранткі яшчэ заставаліся ў Польшчы – ужо 4-ты дзень.

(Супрацоўніца: ) «Яны ў нас яшчэ. Ня ведаю калі па іх прыедуць, як гэта юрыдычна ўсё будзе выглядаць. Але каровы не галодныя, мы іх даглядаем. Нам застаецца толькі чакаць транспарту зь Беларусі, калі адпаведныя ўлады прымуць нейкае рашэньне», - сказала нашаму радыё адна з супрацоўніцаў Янаўскага коннага заводу.

Каровы, што ўцяклі зь Беларусі, аказаліся маёмасьцю аднаго з памежных саўгасаў – кіраўніцтва гаспадаркі запэўніла, што яны не хворыя.

Польскія памежнікі кажуць, што ў прынцыпе не маглі нічога зрабіць, каб спыніць статак. Паводле іхных словаў, хутчэй за ўсё, на беларускім баку кароваў пакінулі без адпаведнага дагляду.

Памежнікі адзначаюць, што гэта першы ў гісторыі выпадак «настолькі масавага пераходу хатніх жывёлаў зь Беларусі на тэрыторыю Эўразьвязу».

Беларуская блаґасфэра:

<...>

Відавочна, латва сабе думаць, што жывёлы далі драла да нас пабатрачыць з ідэйных матываў, альбо што раптам узгадалі карані свае польскія і вярнуліся на гістарычную айчыну, альбо што ведалі. дзе ё лепей. Нажаль. Карова думае на галавой. Яна адчувае. Яна ведае сваё, і ў сваіх дзеяньнях шчырая да болю.

Перайшлі яны той Буг, бо ня бачылі розьніцы! Вось як!

O powodzi i misiach O rzece i krowach. Usie zołki śvietu…

Каментары

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем39

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт2

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць