«Зямля пад белымі крыламі» — цудоўная выстава ў Мастацкім музеі. Усім раю, атрымаеце асалоду.Сабраныя шэдэўры беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. З густам, розумам пададзеныя. З мінімальнай ідэалагічнай рэтушшу. Гледзячы на Стальмашонкавага Шырму, савіцкаўскіх Купалу з Коласам, Славуковы фантазіі, разумееш, якімі шляхамі, на якіх рэфлексіях, вобразах фармавалася наша нацыянальная свядомасць.
Вядома, ёсць і слабыя месцы — як творы некаторых ветэранаў, так і моладзі — аднак не на гэта хачу звярнуць увагу.
Як заўжды, да выставы не выдалі каталогу. Між тым, наяўнасць такіх выданняў абавязковая ва ўсіх салідных музеях. Да таго ж, купляючы і перагортваючы каталогі, чалавек адукуецца, запамінае мастакоў, творы, асэнсоўвае і пераасэнсоўвае пабачанае.
Пара, пара нашаму Мастацкаму завесці за правіла: робім выставу, рыхтуем і каталог.
-
Быў запісаны шараговай копіяй расійскага абраза. Рэстаўратары раскрылі невядомы беларускі барочны абраз XVII стагоддзя
-
Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі
-
Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай
Каментары