Улада1414

«Лукашэнку сустрэў памочнік губернатара Стамбула»

Турэцкія СМІ — пра візіт (ці адпачынак?) кіраўніка Беларусі.

Турэцкія СМІ — пра візіт (ці адпачынак?) кіраўніка Беларусі.

Большасць турэцкіх медыяў (напрыклад, beyazgazete.com) паінфармавалі пра візіт Лукашэнкі, перадрукаваўшы нататку дзяржаўнага інфармагенцтва Anadolu Ajansı.

«Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Турэччыну. Лукашэнка прыляцеў на асабістым самалёце. У дзяржаўнай гасцініцы аэрапорта імя Атацюрка яго сустрэў памочнік губернатара Стамбула Джэлялетдзін Юксэль і іншыя зацікаўленыя асобы. Крыху перадыхнуўшы ў дзяржаўнай гасцініцы, Лукашэнка праз нейкі час паехаў з аэрапорта. Між іншым, разам з прэзідэнтам Лукашэнкам у Стамбул прыбыў таксама яго сын Мікалай Лукашэнка. 6-гадовы Мікалай Лукашэнка, што спусціўся па трапе разам з бацькам, цярпліва чакаў побач з целаахоўнікамі выхаду свайго бацькі з залы прыёму гасцей дзяржаўнай гасцініцы, і, разам з татам сеўшы ў адну службовую машыну, з'ехаў з аэрапорту. Лукашэнка мае прыбыць на вячэру да прэзідэнта Абдулы Гюля ў ягонай стамбульскай рэзідэнцыі «Тараб’я Кёшкю», а таксама сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Таіпам Эрдаганам у стамбульскім бюро прэм’ер-міністра».

Некаторыя выданні, перадрукоўваючы гэтую навіну, падкрэслілі ў загалоўках, што «Беларускі прэзідэнт прыехаў у Турэччыну з сынам» ды змясцілі вельмі мілыя здымкі Лукашэнкі й сына — такіх не відаць у беларускіх выданнях, — на якіх, праўда, абвялі хлопчыка кружком.

На гэтым тле вылучылася толькі нацыяналістычная бульварная «Вячорка» («Акшам»), што дала крыклівы загаловак «Нечаканы госць з Беларусі» і крыху памяняла тэкст агенцыйнае навіны, «Стамбул учора прымаў цікавага госця. Разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які прыляцеў у Турэччыну для сустрэчы з прэзідэнтам Абдулой Гюлем і прэм’ерам Таіпам Эрдаганам, прыбыў і ягоны 6-гадовы сын Мікалай».

Каб павячэраць з беларускім кіраўніком турэцкі прэзідэнт, праўдападобна, прыехаў са сталіцы, Анкары. Сайт прэзідэнта Турэччыны стрымана паведаміў пра вячэру — двума сказамі і трыма зіхоткімі здымкамі. «Прэзідэнт Абдула Гюль павячэраў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ў рэзідэнцыі «Тараб’я Кёшкю». Пасля вячэры прэзідэнт Гюль адбыў са Стамбула ў Анкару».

Калі мэта прыезду ў Турцыю — працоўны візіт, дык чаму Лукашэнка прыляцеў у Стамбул, а не ў сталіцу Анкару? Калі ж гэта прыезд на адпачынак, спалучаны з парай працоўных сустрэч, чаму пра гэта не паведамляецца? Ці ў Аляксандра Лукашэнкі была нейкая справа ў Турцыі, якая вымагала асабістага прыезду, але не было магчымасці аформіць яе ў рамках афіцыйнага візіту, бо Анкара не хацела дасылаць афіцыйнага запрашэння, з прычыны таго, што трымаецца агульнаеўрапейскай пазыцыі ў замежнай палітыцы?

А можа, гэта была візантыйская дэманстрацыя Маскве — я спакойны, я абсалютна спакойны? Не кожны кіраўнік краіны можа дазволіць сабе такі выезд у часе выбарчай кампаніі.

На гэтыя пытанні адказаў у турэцкай прэсе не знаходзім. Турэцкія СМІ ўвогуле мала зацікавіліся гэтым візітам.

Адсутнасць інфармацыі пра прычыны і абставіны візіта Лукашэнкі ў афіцыйных СМІ спарадзіла фантастычныя чуткі, што такім спосабам кіраўнік дзяржавы перапраўляў у Турцыю былога прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева.

Пра адпачынак беларускага кіраўніка турэцкія выданні пакуль нічога не паведамляюць. Пра тое, ці выязджаў Лукашэнка ў Турцыю на адпачынак, можна будзе меркаваць толькі па працягласці ягонага перабывання там.

Каментары14

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося1

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей34

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

«Ну што, Карней, гатовы?» У гадавіну нечаканага вызвалення журналіст «Радыё Свабода» згадаў апошні дзень за кратамі1

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў12

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну7

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося1

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць